Грамадства22

Як выглядае сітуацыя з пераходам беларуска-расійскай мяжы

Пацікавіліся, што адбываецца ў пунктах пропуску на беларуска-расійскай мяжы.

Пытанняў больш, чым адказаў

У адмысловых чатах, дзе людзі абмяркоўваюць сітуацыю на мяжы Расіі і Беларусі, пытанняў аб сітуацыі ў пунктах пропуску больш, чым адказаў. Карыстальнікі пытаюцца, як абстаноўка, ці ёсць чэргі, ці стаў кантроль больш пільным і працяглым па часе.

Некаторыя падарожнікі кажуць, што асабліва нічога не змянілася, але звяртаюць увагу на тое, што дадатковыя праверкі могуць быць і на шляху да Масквы праз увядзенне рэжыму КТА.

Што тычыцца чэргаў, то яны ёсць, але не вельмі вялікія.

Пра тое, што заторы на мяжы ёсць, сведчаць і даныя сэрвісу «Яндекс Пробки».

Ад 20 да 40 хвілін на праезд

У Пагранкамітэце кажуць, што калі вялікія заторы і з'яўляюцца, то даволі хутка раз'язджаюцца. На праезд мяжы, па словах беларускіх памежнікаў, сыходзіць каля 20—30 хвілін.

Найгоршыя вынікі па часе ў тых, хто едзе з Беларусі ў Расію. Некаторыя кажуць, што на праезд мяжы сыходзіць 40 хвілін.

Скрыншот з чата «Граница РФ — РБ Чат»

Што тычыцца руху ў зваротным кірунку, то карыстальнікі чата пацвярджаюць словы беларускіх памежнікаў. Чалавек, які каля апоўдня ехаў праз мяжу па трасе М-1 з Расіі ў Беларусь, сцвярджае, што на праход абодвух пунктаў пропуску спатрэбілася 25 хвілін.

Каментары2

  • Ріпнм
    24.06.2023
    Трэба наадварот.
  • 00
    24.06.2023
    нравы и культурка в чате соответствуют теме
    для этого сделали скрин из 3 сообщений вместо одного по теме статьи?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць