Грамадства

Паўлу Мажэйку — 45 гадоў. Ён сустракае дзень народзінаў за кратамі

Гродзенскага журналіста затрымалі 30 жніўня, калі ён вярнуўся з Польшчы. Ужо дзевяць месяцаў ён знаходзіцца за кратамі.

Павел Мажэйка

За што арыштавалі Паўла, дакладна невядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. 20 верасня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Паўла палітычным вязнем. У абарону журналіста з патрабаваннем яго вызвалення выступіла таксама Еўрапейская федэрацыя журналістаў.

У сеціве з’явілася старонка, прысвечаная Паўлу Мажэйку. Сайт распавядае, хто такі Павел, чаму ён чалавек-легенда і як яго можна падтрымаць.

Павел Мажэйка — вядомы журналіст, менеджар культуры, стваральнік ліквідаванай уладамі культавай гродзенскай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця», каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», якая спецыялізавалася на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна.

У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у «Цэнтры гарадскога жыцця» партрэт дзеяча антысавецкага руху часоў Другой сусветнай вайны. У дачыненні да Паўла распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеянні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму».

Але пасля 72 гадзін затрымання Паўла вызвалілі з фармулёўкай «зніклі падставы для затрымання». У канцы 2021 года крымінальную справу супраць яго спынілі. Пасля гэтага Павел мог з'ехаць з Беларусі, аднак ён заставаўся ў краіне.

Падтрымаць журналіста можна, даслаўшы паштоўку альбо грашовы перавод па адрасе: 230023, г. Гродна, турма №1, СІЗА, вул. Кірава, 1, Мажэйку Паўлу Іванавічу.

За кратамі знаходзяцца 33 журналісты.

Каментары

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць