Грамадства1212

Швед распавёў пра «сапраўдны твар тых, хто пайшоў зрынаць законную ўладу ў 2020 годзе»

Генеральны пракурор Андрэй Швед па-ранейшаму «расследуе» крымінальную справу пра «генацыд беларускага народа» і выступае ў розных калектывах краіны. Сёння ён правёў сустрэчу з выкладчыкамі і студэнтамі Акадэміі кіравання. Там ён распавёў чарговую версію пратэстаў 2020 года.

Генпракурор Андрэй Швед. Фота: Гепракуратура

Паводле Шведа, «аналіз матэрыялаў крымінальных спраў паказаў, што баявым ядром тых, хто выйшаў на вуліцу і пачаў здзяйсняць гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, аказаліся неанацысты».

Швед кажа, што для яго было «вельмі непрыемным адкрыццём, што асноўная частка гэтых неанацыстаў — беларусы».

Паводле Шведа, «карціна выглядала наступным чынам:

як мінімум 10 гадоў значная частка маладых хлопцаў і дзяўчат не толькі былі носьбітамі нацысцкай ідэалогіі, але і прайшлі навучанне ў лагерах на тэрыторыі Прыбалтыкі і Украіны».

Швед кажа, што нацызм, які быў у гады вайны, і той, які маем цяпер у XXI стагоддзі, — гэта ў прынцыпе адно і тое ж. «Вось які сапраўдны твар тых, хто пайшоў зрынаць законную ўладу ў 2020 годзе», — рэзюмуе Швед.

Пасля выбараў 2020 года, у якіх, па даных назіральнікаў, Лукашэнка атрымаў паразу, але ЦВК абвясціла яго пераможцам, на пратэсты ў краіне выйшлі сотні тысяч чалавек. Гэта былі самыя масавыя акцыі ў гісторыі краіны. Улады падавілі іх масавымі рэпрэсіямі, якія працягваюцца да гэтай пары. 

Каментары12

  • Юрист
    24.05.2023
    Швед, а ведь ты занимаешься клеветой, подлогом и фальсификацией "материалов" "дел" против Честных Беларусов и за эти свои "дела"
  • Мікола)))
    24.05.2023
    як мінімум 10 гадоў значная частка маладых хлопцаў і дзяўчат не толькі былі носьбітамі нацысцкай ідэалогіі, але і прайшлі навучанне ў лагерах на тэрыторыі Прыбалтыкі і Украіны».
    -----------
    З гэтага вынікае, што за гэтыя гады КДБ, МУС, МЗС, генпракуратура і г.д. не змаглі (!!!) ніводнага навучэнца ў лягерах знайсьці ... Высек сам сябе
  • з лягеру бальшавікоў з-пад Лёзна
    24.05.2023
    Так нацисты или террористы? Вы там с Тертелем уже разберитесь какие ярлыки вешать на честных и патриотичных белорусов. Хотя учитывая тот факт, что на самом верху рулит мозаика, то и в данном случае следует применять мозачиный термин нацисты-террористы. 

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў Беларусі: дольшчыкі «Мінск-Свету» падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка3

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць