Спорт

У Бразіліі адкрылі маўзалей Пеле

Заўзятары аддалі даніну павагі легендзе футбола.

Фота: Andre Penner / AP

Пазалочаная труна з целам Пеле ўстаноўлена ў спецыяльным маўзалеі на тэрыторыі абранага ім самім для пахавання мемарыяла «Сусветны некропаль». Гэта 32-павярховы будынак, які ўваходзіць у Кнігу рэкордаў Гінеса як самыя высокія могілкі ў свеце.

Трохразовы ўладальнік Кубка свету памёр 29 снежня ва ўзросце 82 гадоў пасля барацьбы з ракам тоўстай кішкі.

І праз пяць месяцаў пасля пахавання Пеле прыхільнікі могуць наведаць яго труну ў Сантасе — горадзе, які ён прадстаўляў у 1956—1974 гадах.

Дзве залатыя статуі Пеле ў натуральную велічыню вітаюць наведвальнікаў каля дзвярэй, дзе яны стаяць побач са сцягамі Бразіліі і Сантаса, піша Talksport.

Унутры заўзятары могуць уявіць, што яны выходзяць на футбольнае поле, тут на падлозе высцелена штучная трава.

Залатая труна выстаўлена пасярод пакоя плошчай 200 квадратных метраў, на сценах развешаны выявы фанатаў, а на заднім плане гучыць фанаграма апладысментаў.

Таксама дэманструюцца памятныя моманты з кар'еры Пеле, у тым ліку яго 1000-ы гол і яго фірмовае святкаванне з паднятым кулаком.

Сын Пеле, Эдзіньё, які прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця, сказаў: «Гэта было зроблена з вялікай любоўю людзьмі, якія ведалі яго і жылі з ім».

Фота: Andre Penner / AP
Фота: Andre Penner / AP
Фота: Andre Penner / AP

Каментары

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць