Грамадства1919

Ускладанне кветак на плошчы Перамогі запланавалі на вечар. Напэўна, Лукашэнку выклікалі ў Маскву

У праграме святкавання 9 Мая ўскладанне кветак на плошчы Перамогі запланаванае на вечар, 19:00. Звычайна яно адбывалася ранкам. 

Магчыма, ранкам Аляксандр Лукашэнка наведае Маскву, дзе адбудзецца парад на Краснай плошчы.

Раней меркавалася, што кампанію Пуціну там складзе толькі прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў. Аднак учора Масква заявіла, што запрасіла на ўрачыстасці прэзідэнтаў Таджыкістана і Туркменістана, а сёння стала вядома, што ў Маскву прыбудуць і кіраўнікі Казахстана Касым-Жамарт Такаеў і Арменіі Нікол Пашынян. 

У апошняе дзесяцігоддзе Аляксандр Лукашэнка рэдка бываў на Дзень Перамогі ў Маскве.

Аднак сёлета прысутнасць саюзнікаў важная Уладзіміру Пуціну ва ўмовах, калі расійскія войскі ва Украіне буксуюць і на гэтым фоне пачаліся публічныя звадкі між яго сілавікамі. 3 мая беспілотнікі ўзарваліся каля флагштока рэзідэнцыі прэзідэнта ў Крамлі.

Постсавецкія дыктатары выкарыстоўваюць перамогу ў Другой сусветнай вайне для апраўдання свайго процістаяння з Захадам і прэтэнзій на асаблівую ролю.

Нацысцкая Германія капітулявала 78 гадоў назад, познім вечарам 8 мая. У СССР пра заканчэнне вайны стала вядома 9 мая, гэтая дата і стала святочнай. У першыя дзесяцігоддзі пасля вайны гэты дзень святкавалі сціпла, з часам ён стаў усё больш пампезным. Цяпер, калі ветэранаў амаль не засталося, з яго зляпілі цэлы культ з разнастайнымі рытуаламі.

На шэсце з ускладаннем кветак «Беларусь памятае», у прыватнасці, штогод у пэўны час зганяюць працоўных і навучэнцаў.

У краінах Еўрапейскага саюза 9 мая адзначаецца Дзень Еўропы. Ідэя гэтага свята — каб памяць пра вайну нагадвала людзям пра важнасць міру і адзінства еўрапейскіх народаў, якія здолелі пражыць амаль восем дзясяткаў гадоў без войнаў.

Каментары19

  • Пірр
    08.05.2023
    Ганьба.
  • Ёсік
    08.05.2023
    А то былі сумневы? Гэта раней прапаганда адсутнасьць Лукашэнкі ў Маскве на 9 траўня тлумачыла, што Беларусь больш за ўсіх пацярпела ад вайны, ён павінен быць у краіне, без яго сонца не ўзойдзе, і сьцягі будуць вісець, як у імпатэнтаў. А зараз раскажуць, што без яго таксама ў Маскве танкі не пойдуць, і таксама сьцягі вісець будуць, а не лунаць.
  • Украiнскi дрон
    08.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро17

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку17

У Германіі апублікаваны спісы членаў НСДАП. Цяпер можна імгненна даведацца, хто ўваходзіў у нацысцкую партыю7

У Туапсэ пасля атакі дронаў гарыць мясцовы НПЗ, ёсць ахвяры

У цэнтры Мінска пашыраць музей міліцыі. Каб прыбудаваць трохпавярховы шкляны корпус, зменяць закон2

Трамп анансаваў першыя за 34 гады перамовы Ізраіля і Лівана

Z-блогер «Ваявода вяшчае» са 170 тысячамі падпісчыкаў паабяцаў скончыць жыццё самагубствам. Але, здаецца, выжыў6

Чаму ў дзяцінстве час ідзе павольней?

Каранік у Маскве залез у скафандр касманаўта ВІДЭА11

У Мінску жанчыну затрымалі на даху і завялі крымінальную справу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро17

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць