Грамадства77

Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ 

На БТ выпусцілі сюжэт пра беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў. У ім прапаганда спрабуе дыскрэдытаваць Алеся Бяляцкага і Святлану Алексіевіч. Але ўвагу звяртае іншае.

У сюжэце абвінавачваюць праваабарончы цэнтр «Вясна» і яго кіраўніка Алеся Бяляцкага ў фінансавых махінацыях. І нават анансуюць «шчырыя прызнанні чальцоў арганізацыі». Вось як выглядаюць тыя «чальцы», паказаныя ў відэа:

Скрын відэа БТ

Невядомыя ў капюшонах, у зацемненым пакоі і са змененым голасам — адзіныя суразмоўцы, якіх знайшла прапаганда. Відаць, сапраўдныя людзі адмовіліся ўзводзіць паклёп на вясноўцаў на камеры БТ.

Скрын відэа БТ

Вядучая Кацярына Ціхамірава здзекліва кажа пра Бяляцкага, што яго «прэміравалі санаторна-курортным лячэннем за дзяржрахунак на шконцы». Праваабаронцу, нагадаем, далі 10 год калоніі (вясноўцаў абвінавацілі ў «кантрабандзе арганізаванай групай» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», хоць па сутнасці пераследавалі за дапамогу рэпрэсаваным). За кратамі Бяляцкі з ліпеня 2021-га.

Летась Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію. Гэту ўзнагароду прысудзілі яму, а таксама праваабаронцам расійскага «Мемарыяла» і ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод».

Каментары7

  • Алек. Ру
    05.05.2023
    БТ- гэта у́жо дыягназ. Глядзець яго- сябе не паважаць
  • Андрусь
    05.05.2023
    Там нават сама так званая крымінальная справа паказала крышталёвую сумленнасць Алеся Бяляцкага і "Вясны". Карнікі "накапалі" грантавыя сумы, атрыманыя ў Літве, і пазнаходзілі распіскі тых, каму ў Беларусі "Вясна" дапамагала фінансава - аплочвала пошліны за абскарджванне прысудаў, аплочвала адвакатаў і г.д. І нават у карнікаў атрыманыя ад замежных донараў сумы капейка ў капейку сыйшліся з выдадзенымі ў Беларусі ахвярам палітычных рэпрэсіяў. 
    То дзе ж яны знойдуць тых "членаў" "Вясны", якія б маглі кепска сказаць пра Бяляцкага?! Натуральна, што знялі якіх-небудзь новаспечаных "купалаўцаў" расійскага разліву. Бо вясноўцы амаль усе вымушаныя былі эвакуявацца з краіны і ў роліках БТ яўна здымацца не збіраюцца. Але, калі жыхар Беларусі дагэтуль глядзіць БТ, то гэта сведчыць пра адсутнась у яго крытычнга мыслення, а значыць, ён цалкам можа паверыць у БТшныя паклёпы. 
  • даведка
    05.05.2023
    Эта розовая байка с капюшоном мне сразу показалась знакомой... В точно такой же снимался со спины "сотрудник контртеррористического подразделения КГБ Беларуси" в другом видео, где рассказывал подробности операции. как они планировали отрезать язык Григорию Азарёнку.  

    https://d-zholik.livejournal.com/106758.html

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС15

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС15

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць