Грамадства9898

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Былы палітзняволены Вадзім Хіжнякоў правёў за кратамі больш за два гады, частку з іх — у наваполацкай папраўчай калоніі. Ён перасякаўся там з Віктарам Бабарыкам і чуў ад яго, якія ўмовы вызвалення прапаноўваліся палітыку. Пра гэта ён распавёў у эфіры «Белсата».

Віктар Бабарыка падчас суда ў 2021 годзе. Фота: БелТА

Вадзім Хіжнякоў адзначае, што ў калоніі з Віктарам Бабарыкам быў у добрых адносінах.

«Мы з ім амаль у адзін час прыехалі і патрапілі ў каранцін», — адзначае Хіжнякоў.

Нягледзячы на тое, што адміністрацыя наваполацкай ПК-1 сачыла за тым, каб зняволеныя не размаўлялі паміж сабою, на каранціне камунікацыя ўсё роўна адбываецца, кажа былы вязень.

«Мы з ім, нават знаходзячыся ў прыбіральні, дзе ніякіх перагародак няма, сядзелі побач і камунікавалі», — згадвае ён.

Часам была магчымасць пагаварыць у курылцы. «Але пасля таго, як мы з ім там пагаварылі, мяне выклікалі раз на размову і строга папярэдзілі, што я не павінен так рабіць і што мяне будуць наступны раз караць», — гаворыць Хіжнякоў.

Вадзім Хіжнякоў
Вадзім Хіжнякоў падчас эфіру. Скрыншот відэа «Белсата»

Па словах былога палітзняволенага, калі сабраць усе яго размовы з Віктарам Бабарыкам разам, то атрымаецца прыкладна тры гадзіны. 

«Гаварылі пра ўсё. І пра асабістае жыццё, і пра тое, што яго прывяло ў кандыдаты ў прэзідэнты, чаму ён на гэта рашыўся, што ён думае аб агульным палітычным становішчы, як ён бачыць развіццё падзей у краіне».

Хіжнякоў падкрэслівае, што Віктар Бабарыка не шкадаваў таго, што зрабіў: «Ён гаварыў, што зрабіў усё правільна. І яго выбар правільны.

Ён гаварыў, што здзейсніў учынак. Па яго словах, мужчына ад асобіны мужчынскага полу адрозніваецца тым, што прымае рашэнні і павінен іх ажыццяўляць. Вось ён прыняў рашэнне і яго ажыццяўляў».

Віктар Хіжнякоў адзначае, што ў Віктара Бабарыкі была магчымасць пайсці на кампраміс з уладамі: «Яму гэта прапаноўвалі. Ён не пагадзіўся. І з-за гэтага да сённяшняга часу, як мне стала вядома, цярпіць за ўсё гэта».

Былы палітвязень удакладняе, на якія кампрамісы прапаноўвалі пайсці Віктару Бабарыку:

«Яму прапаноўвалі добра выказацца аб Васкрасенскім. Тады якраз ішла такая акцыя, калі Васкрасенскі павінен быў заклікаць людзей пісаць прашэнні аб памілаванні. Другое — ён павінен быў публічна выступіць і заклікаць людзей спыніць супраціўляцца, спыніць пратэсныя дзеянні. Трэцяе, што яму прапаноўвалася, — заклікаць да падтрымкі Расіі, што Расія — наш найлепшы саюзнік, што толькі з Расіяй мы зможам развівацца».

З такімі прапановамі Віктар Бабарыка не пагадзіўся і прапанаваў свой варыянт:

«Ён сказаў, што не пагадзіўся і ніколі на гэта не пагодзіцца. Ён адказаў, што згодзіцца пайсці на кампраміс толькі ў адным выпадку, калі выпусцяць усіх палітзняволеных. А ён можа застацца ў якасці закладніка».

Юрый Хіжнякоў адзначае, што лісты з заклікам пісаць прашэнні аб памілаванні да яго не прыходзілі, бо ўлады ведалі пра яго пазіцыю. А вось да іншых, чыя пазіцыя пад ціскам змянілася, пісьмы былі.

Па словах былога палітзняволенага ў калоніі пастаянна праводзілася ідэалагічная апрацоўка: «Там былі спецыяльныя мерапрыемствы, на якіх расказвалі розныя рэчы. Пастаянна выклікалі. Там кожнаму прызначаецца куратар. Мой быў Жэрко — другі чалавек у калоніі. Хіба з-за маёй пазіцыі. Ён часта са мною размаўляў, пераконваў. Ён такі хітры аператыўнік.

Ну і [былы начальнік калоніі] Пальчык. Я ў яго быў тры-чатыры разы, калі не лічыць пакаранняў. Але ён не пераконваў, а проста як дубалом зневажаў. Таксама любы начальнік атрада выклікаў і гаварыў, што трэба прызнаць віну, аплаціць іскі. Можа, будуць нейкія паблажкі: умоўна-датэрміновае вызваленне, змена рэжыму ўтрымання. Гэта з усімі і заўсёды вядзецца з дня ў дзень, мэтанакіравана».

Чытайце яшчэ:

Былы турэмны лекар тлумачыць, чаму мог здарыцца пнеўматоракс і пра што кажа той факт, што Бабарыку не пакінулі ў шпіталі калоніі

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

«Настроены выжыць». Зняволеная расказала пра сустрэчу з сынам Бабарыкі на Валадарцы

Каментары98

  • выспа
    02.05.2023
    Кремень
  • шос
    02.05.2023
    А лукашысцкія боты ды гэбня ізноў будуць пісаць, што Віктар - пратэжэ масквы. Божухна, якія ж яны тупыя са сваімі наратывамі.
  • Цікава
    02.05.2023
    шос, а якая навогул розніца, ці яўны пратэжэ масквы ці выкарастаны ўцёмную, газпрамавец, што ненавідзіць беларушчыну? Які нічога ў вязніцы не зразумеў, мяркуючы па пераказу. А лука з тымі самымі поглядамі – хіба ёсць розніца, ён быў пратэжэ масквы ці не? 

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць