Навука і тэхналогіі11

СМІ высветлілі, колькі можа каштаваць адзін дзень працы ChatGPT. І гэта сума астранамічная

«Гаворка ідзе толькі пра старую мадэль ChatGPT-3, новая ж чацвёртая версія абыходзіцца яшчэ даражэй».

У СМІ пратачылася інфармацыя аб кошце штодзённага падтрымання працы вядомай нейрасеткі ChatGPT. Адзін такі дзень можа каштаваць амаль 700 тысяч даляраў і нават больш. 

Менавіта столькі, па інфармацыі выданняў Business Insider i The Information, плаціць кампанія OpenAI (распрацоўшчык ChatGPT) за адзін дзень працы штучнага інтэлекту па ўсім свеце (гэтая сума не ўключае выдаткі на навучанне нейрасеткі, яна датычыць толькі аперацый па вылічэнні і выдачы адказаў карыстальнікам).

Абодва выданні спасылаліся на Дылана Патэля, галоўнага аналітыка фірмы SemiAnalysis, якая займаецца даследаваннем тэхналогій паўправаднікоў. Паводле яго слоў, такі велізарны кошт абумоўлены выкарыстаннем дарагіх вытворчых магутнасцяў, якія забяспечваюць хуткія і дакладныя разлікі адказаў з боку штучнага інтэлекту.

«Функцыянаванне ChatGPT абыходзіцца OpenAI ў 694,444 даляра кожныя суткі. Большая частка гэтых выдаткаў заснаваная на выкарыстанні 3617 дарагіх сервераў HGX A100, куды ўваходзяць 28,936 графічнага працэсара. Кошт аднаго звароту да чат-бота складае 36 цэнтаў (альбо 1 рубель)», — расказаў Дылан Патэль выданню The Information.

Аналітык таксама падкрэсліў выданню Business Insider, што гэтая сума адносіцца толькі да папярэдняй, трэцяй версіі нейрасеткі. Праца сённяшняй мадэлі ChatGPT-4 будзе каштаваць яшчэ даражэй, таму кампанія OpenAI і ўвяла платную падпіску на карыстанне магчымасцямі чацвёртай версіі, каб кампенсаваць выдаткі.

У гэты ж час карпарацыя Microsoft, па інфармацыі Патэля, займаецца распрацоўкай свайго ўласнага чыпа Athena, які павінен істотна скараціць выдаткі на вытворчую магутнасць нейрасеткі. Гэты чып можа выйсці ўжо ў наступным годзе.

Каментары1

  • ‘
    26.04.2023
    Пэўна Наша Ніва жартуе, бо сумма не надта ўжо астранамічная ўлічваючы попыт ва ўсім свеце. У тэксце не пазначана параўнанне з іншымі серверамі, напрыклад Гугла ці Эпл, ці Ютуба. Вось там то сапраўды выдаткі. Майкрасофт уклала дзесяць мільярдаў у Чат і 200 млн ў год, не вялікая сума для працы сервераў да каторых падлучаны ў тым ліку і чат у Бінг.

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць