Эканоміка22

У Мінск запускаюць авіярэйс з Ірана па дзікіх цэнах. Але не ўсё так страшна, калі сячы ў нюансах

Заўтра пасля доўгага перапынку з іранскай сталіцы Тэгерана ў Мінск пачынаюць лётаць самалёты. Праўда, цэны на квіткі могуць здацца, мякка кажучы, дзіўнымі: ад 3500 даляраў у адзін канец у эканом-класе да 10000 даляраў туды-назад у «бізнэсе». Як гэта наогул магчыма, хто ж за такія грошы паляціць? Нюансы тлумачыць выданне Blizko.by.

Прадстаўнікі Міністэрства транспарту абяцалі, што з 26 сакавіка пачнуцца палёты іранскай авіякампаніі Mahan Air у Тэгеран. Яшчэ ў лістападзе 2022-га Дэпартамент па авіяцыі выдаў перавозчыку акрэдытацыю, але пакуль ні ў сезонным раскладзе мінскага аэрапорта, ні ў сістэме браніравання самой кампаніі гэты рэйс не з'яўляўся. І вось цяпер раптам у раскладзе аэрапорта Мінск значыцца рэйс гэтай самай Mahan Air, а на сайце перавозчыка можна купіць квіткі.

Гэта будзе першы за апошнія амаль шэсць гадоў рэйс у Іран. Раней «Белавія» ўжо выконвала палёты з Мінска ў Тэгеран з 4 жніўня 2010 года да 28 кастрычніка 2017-га. Але тады Мінск нядрэнна спраўляўся з хабавай мадэллю перавозак, даючы магчымасць пасажырам з Ірана далей перасаджвацца на дзясяткі рэйсаў у Еўропу. Цяпер з Мінска на захад шлях закрыты.

Што за дзікая цана квіткоў?

Глядзім у сістэму браніравання. Квіток у адзін канец каштуе 146 597 000 іранскіх рыалаў у эканом-класе і 268 957 000 рыалаў у бізнэс-класе. Квіткі туды-назад абыдуцца ў 240 607 000 рыалаў у «эканоме» і 430 327 000 у «бізнэсе». 

Кошт квіткоў у адзін бок
Кошт квіткоў у абодва бакі

Колькі гэта ў звыклых нам адзінках? Цяпер афіцыйны курс такі: 1 рыал каштуе 0,00002368 даляра. Іншымі словамі, за 1 даляр можна атрымаць прыкладна 42230 рыалаў. Такім чынам, паводле афіцыйнага курсу атрымліваецца, што квіткі ў адзін бок у эканом-класе і бізнэс-класе каштуюць 3471 і 6369 даляраў адпаведна, а туды-назад — 5698 і 10190 даляраў адпаведна.

Дзесяць тысяч даляраў за 5-гадзінны палёт? Гэта што, прыватны бізнэс-джэт? Не, не бізнэс-джэт, а асаблівасці курсу іранскай валюты.

З-за дэвальвацыі і інфляцыі ў Іране дзейнічаюць некалькі курсаў валюты: умоўна іх можна назваць «белы», «чорны» і «шэры».

«Белы», афіцыйны курс, — гэта тыя самыя прыкладна 42 тысячы рыалаў за даляр. Яго выкарыстоўваюць іранскія кампаніі, якія імпартуюць жыццёва важныя тавары — лекі, пшаніцу, мяса.

Курс NIMA — яго можна ўмоўна назваць «шэрым» — выкарыстоўваецца экспарцёрамі, каб увесці ў іранскую эканоміку валюту, атрыманую ад гандлю з замежжам. Курс NIMA цяпер складае прыкладна 382 000 рыалаў за даляр. Ёсць яшчэ курс SANA, яго таксама можна назваць «шэрым», — ён усталяваны для абменнікаў. Па гэтым курсе даляр каштуе прыкладна 420 000 рыалаў.

Нарэшце, «чорны» курс — курс на чорным рынку — найбольш набліжаны да рэальнасці: каля 515-520 тысяч рыалаў за даляр. На гэтым сайце можна адсочваць рэальныя (гэта значыць, «чорныя») курсы валют у Іране — тыя курсы, па якіх можна будзе купіць валюту. Звярніце ўвагу на тое, што выкарыстоўваецца тэрмін «таман» — гэта 10 рыалаў.

Так, сёння даляр прадаюць за 51750 таманаў — або 517500 рыалаў. А цяпер пераводзім цэны квіткоў па рэальным курсе і атрымліваем:

У адзін бок: 283 даляры ў эканом-класе і 520 даляраў у бізнэс-класе;

Туды-назад: 465 даляраў у эканом-класе і 832 даляры ў бізнэс-класе.

Такім чынам, нічога звышнатуральнага, як аказваецца, у гэтых цэнах няма.

Каментары2

  • Мінак
    17.04.2023
    Слухайце, на якую аўдыторыю вы разьлічваеце? Вас там захапілі 15-гадовыя кібаргі? Што гэта за слэнг у найстарэйшым беларускім выданьні?
  • astap
    18.04.2023
    Беларусь 96-97 год

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць