Свет

«Нехта напісаў данос». У Екацярынбургу затрымалі былога мэра Ройзмана

Паліцыя Екацярынбурга затрымала былога мэра горада Яўгена Ройзмана і павезла ў аддзел МУС, каб скласці ў дачыненні да яго адміністрацыйны пратакол па артыкуле аб дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі.

Илья Вага / It’s My City

Пра гэта выданню It's My City паведамілі былая жонка Ройзмана Юлія Круцеева і адвакат палітыка Уладзіслаў Ідамжапаў.

Ройзмана затрымалі праз данос, напісаны ў снежні 2022 года, распавяла Круцеева. Паводле яе слоў, у скарзе гаварылася, што Ройзман нібыта размясціў у УК экстрэмісцкую сімволіку, зрабіўшы перапост ад каманды Аляксея Навальнага.

«Перапост быў зроблены ў групе «Яўген Ройзман», да якой ён дачынення не мае і ведаць не ведае, хто гэта зрабіў. Такіх груп ва УК парадку 20», — паведаміла Юлія Круцеева ў фэйсбуку. Круцеева і адвакат запэўніваюць, што ў Ройзмана няма старонкі ва УК, ён ніколі не карыстаўся гэтай сацсеткай.

Чакаецца, што суд у Екацярынбургу разгледзіць адміністрацыйны пратакол у дачыненні да Ройзмана 16 сакавіка. Палітыку пагражае да 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі. Але, як адзначае It's My City, праз крымінальную справу, распачатую раней, суд можа адправіць Ройзмана ў СІЗА.

У жніўні 2022 года Яўгена Ройзмана затрымалі паводле крымінальнай справы аб «дыскрэдытацыі» расійскага войска. Суд прызначыў Ройзману меру стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў: яму забаранілі наведваць публічныя месцы і карыстацца інтэрнэтам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?1

Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі8

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года15

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!4

На Віцебшчыне беларусы днямі назбіралі некалькі вёдраў журавін

Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»5

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»4

Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць