Свет

Венгерскія парламентарыі заявілі, што краіна падтрымае ўступленне Швецыі ў НАТА

«Узамен, калі ласка, не трэба больш хлусіць аб стане дэмакратыі ў Венгрыі».

Фота: pixabay

Парламенцкая дэлегацыя Венгрыі паведаміла, што ратыфікуе заяўку на ўступленне Швецыі ў НАТА. Па інфармацыі агенцтваў Associated Press і TT, гэта заява была зроблена 7 сакавіка падчас сустрэчы венгерскіх і шведскіх парламентарыяў у Стакгольме.

Па словах віцэ-спікера венгерскага парламента Чаба Хендэ, гэта дазволіць палепшыць двухбаковыя адносіны паміж дзвюма краінамі. 

«Мы дакладна далі зразумець, што ўрад Венгрыі, прэзідэнт Венгрыі, прэм'ер-міністр і большасць венгерскіх парламентарыяў адназначна падтрымліваюць заяўку Швецыі на ўступленне ў НАТА», — сказаў Хендэ.

Пры гэтым ён адзначыў, што гэтае рашэнне далося нялёгка. Некаторым венгерскім палітыкам вельмі не падабаецца, калі Швецыя і іншыя краіны ЕС абвінавачваюць Венгрыю ў парушэнні дэмакратычных норм.

«Было б выдатна, каб шведскія палітыкі, прадстаўнікі ўрада і чальцы парламента ЕС не паказвалі і не мелі на ўвазе, што ў нас нібы адсутнічае вяршэнства права і дэмакратыя. Такія падазрэнні заснаваныя на незаслужаных даверу фактах», — дадаў Хендэ.

Як паведамляе AP, парламент Венгрыі збярэцца ўжо 20 сакавіка, каб канчаткова прагаласаваць за ўступленне Швецыі ў Альянс.

Нагадаем, што Швецыя і Фінляндыя ў мінулым годзе вырашылі афіцыйна ўвайсці ў НАТА на фоне ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну. Для ратыфікацыі гэтых заявак неабходна згода ўсіх 30 краін блока, з якіх 28 ўжо пагадзіліся. Астатнія дзве, Венгрыя і Турцыя, пакуль не прагаласавалі па гэтым пытанні.

Чытайце яшчэ:

«Герой свабоды слова». У Швецыі стварылі гульню, што дазваляе апынуцца ў скуры беларускіх журналістаў

Польскі віцэ-міністр: Беларусь для нас — маленькая фортка, а мы для іх — акно ў свет

У суботу ў Расію з Германіі прылятаў санітарны борт. Па каго — невядома

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць