Памежны камітэт паведаміў пра затрыманне на мяжы яшчэ аднаго беспілотніка разам з яго аператарамі
Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта паведаміла, што на беларуска-польскай мяжы ў ноч з 6 на 7 сакавіка адбыўся інцыдэнт з запускам дрона.

Скрыншот з відэа
«Каб застацца незаўважанымі, зламыснікі запускалі апарат на некаторым аддаленні ад мяжы. Аднак памежнікам удалося затрымаць і лятальны апарат, і аператараў палёту», — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння: хто мае да гэтага дачыненне, а таксама маршрут руху беспілотніка.
Раней паведамлялася пра затрыманне беспілотніка 24 лютага ў Гродзенскім раёне.
Каментары
Все нормально,это просто бизнес авиация.