Гродзенскі мясакамбінат выпусціў каўбасу з незвычайнай якасцю: з яе можна за пяць хвілін прыгатаваць суп. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце прадпрыемства.

Фота ілюстрацыйнае
Навінку прадставілі ў пяці розных варыянтах: расольнік з мясам, суп з курыцай і рысам, агароднінны мікс, салянка і флячкі. Вага вырабу — 580 г.
У складзе прадуктаў — свініна, ялавічына і курыца. З адной такой палкі каўбасы можна зварыць 4 порцыі супу. Распрацоўшчыкі рэкамендуюць распакаваць навінку, змясціць яе ў каструлю і заліць вадой. Далей страва памешваецца і даводзіцца да кіпення.

Супы-каўбасы ўжо з'явіліся ў крамах, а іх цана — на ўзроўні банкі тушонкі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары