Грамадства1717

Боінг Лукашэнкі вылецеў з Масквы ў Цвярскую вобласць РФ

Boeing 737-800 з бартавым нумарам EW-001PA, на якім Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Маскву на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, сёння ў 14:02 MSK вылецеў з маскоўскага аэрапорта «Унукава» і прызямліўся ў Цвярской вобласці РФ, сведчаць звесткі сэрвісу Radarbox.com, заўважыў Reform.by.

Ці знаходзіцца на борце сам Аляксандр Лукашэнка або яго перагналі ў Цвярскую вобласць без «першага» пасажыра, пакуль не ясна.

Хутчэй за ўсё, Лукашэнка паехаў з Пуціным у рэзідэнцыю на Валдай. Незразумела толькі, на цягніку разам з ім ці асобна.

З учорашняга дня пра лёс Лукашэнкі нічога не вядома. Апошнія паведамленні тычыліся афіцыйнай часткі сустрэчы, дзе Лукашэнка і Пуцін абмяняліся паказальнымі рэплікамі, якія пацвярджаюць раптоўнасць сустрэчы. «Як быццам я мог не пагадзіцца!» — усклікнуў Лукашэнка ў адказ на словы Пуціна, які падзякаваў за візіт.

Каментары17

  • Апанас
    18.02.2023
    Дабром гэта ня скончыцца ні для краіны Беларусь , ні для самапрызначанага дыктатара
  • А пачэму бы и нет
    18.02.2023
    Может на бт уже пора включать лебединое озеро и поздравлять Качанову с новой должностью))
  • Что-то происходит...
    18.02.2023
    И от Пула Первого в телеграме уже сутки нет никаких сообщений. А обычно журналисты ПП рассыпаются в охах и ахах по каждому шагу московских встреч.

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе15

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

Трамп: Сёння ўначы загіне цэлая цывілізацыя27

Айцішніку з «Варгеймінга», якога судзілі па расстрэльным артыкуле, далі 14 гадоў5

Абрэзаў валасы, скінуў з балкона і працягваў збіваць. У Магілёве асудзілі мужчыну, які ледзь не забіў каханую на вачах у яе маці4

«Галодныя гульні». Заўзятары — пра спробы купіць білеты на хакейнае «Дынама»4

Калекцыя тэкстылю і кніг з нямецкага Ляймэна прыбыла ў Віленскі беларускі музей разам з жуком-скураедам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе15

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць