Грамадства2323

«Пад мудрым кіраўніцтвам архітэктара суверэннай Беларусі». Качанава задае новы канон культа асобы

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава скарыстала трыбуну Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць», каб узяць новыя вяршыні ўслаўлення Аляксандра Лукашэнкі.

Фота: БелТА

«Інстытуты судовай улады прайшлі сур'ёзнае выпрабаванне часам, назапасілі неацэнны вопыт савецкай сістэмы права, школы судовага ладу і судаводства, прымножылі найлепшыя практыкі», — цытуе БелТА словы Наталлі Качанавай.

«Стратэгія на пабудову сапраўднай дзяржавы для народа, якая зацвярджаецца на Усебеларускім народным сходзе, цалкам прадвызначыла развіццё судовай улады», — сказала яна.

«Пад мудрым кіраўніцтвам нашага прэзідэнта, архітэктара суверэннай Рэспублікі Беларусь, Аляксандра Лукашэнкі мы пайшлі па эвалюцыйным шляху, без узрушэнняў і неабдуманага капіравання замежнага вопыту.

Вызначыліся, што, не ламаючы складзеную структуру судовай улады, якая добра зарэкамендавала сябе, будзем удасканальваць у спакойным ключы. Мы ішлі ад жыцця, ад магчымасцяў дзяржавы на канкрэтным этапе яго развіцця. Пры гэтым абсалютна дакладна разумеючы, што для народа галоўнае — мір і стабільнасць, і судовая сістэма павінна працаваць перш за ўсё на гэта», — падкрэсліла Наталля Качанава.

62-гадовая Наталля Качанава — адна з самых уплывовых асоб у атачэнні старэючага дыктатара Беларусі.

Згодна са зменамі, унесенымі ў Канстытуцыю на рэферэндуме 2022 года, у выпадку смерці Аляксандра Лукашэнкі (за выключэннем выпадку яго забойства) Наталля Качанава, як старшыня Савета Рэспублікі, становіцца яго пераемніцай і кіруе краінай да новых выбараў. 

Яе кар'ерны ўзлёт пачаўся ў 2014 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка, як сам прызнаваўся, па рэкамендацыі спецслужбаў прызначыў яе на пасаду віцэ-прэм'ера.

У анкеце на сайце Наваполацкага гарвыканкама Качанава пазначала сябе як «руская». Род яе бацькі паходзіў з Падмаскоўя, сваякі працавалі на кухні ў Крамлі пры Іосіфе Сталіне — на такую пасаду тады дапускалі толькі агентаў НКВД.

Качанава была цэнтральнай асобай у арганізацыі адказу дзяржавы на пандэмію кавіду, якую доўгі час замоўчвалі і адмаўлялі. Качанава тады заслужыла давер Аляксандра Лукашэнкі, бо аддана праводзіла вызначаную ім лінію, у выніку чаго Беларусь мае адны з найгоршых у свеце лічбы смяротнасці, за 2020—2021 гады насельніцтва краіны скарацілася на 154 тысячы чалавек.

Як знак асаблівай увагі і важнасці, Наталлю Качанаву цяпер ахоўвае 47-гадовы Андрэй Лукашын, які раней быў асабістым ахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары23

  • Ёсік
    15.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    15.02.2023
    Якая ў нас пабудавана найцудоўнейшая судовая сістэма, народная. Вунь чытаю, затрымалі пластычнага хірурга на тым тыдні, і па сёняшні час адвакат з ім не сустрэўся. Тых адвакатаў сумленных ужо не засталося. Каб у вас языкі паадсыхалі.
  • Mar
    15.02.2023
    Под мудрым руководством гениального руководителя страна находится в полной изоляции  на грани исчезновения. Даже мигранты из воюющей Сирии и Ирака после неудачного штурма границ всеми путями пытались вернуться домой. А по возвращении благодарили бога, что им удалось вырваться из этого ада.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць