У Маскве скончыў жыццё самагубствам былы высокапастаўлены сілавік, які змагаўся і з іншадумствам
У падмаскоўнай вёсцы Голікава знайшлі цела Уладзіміра Макарава, былога намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення МУС РФ па барацьбе з экстрэмізмам (Цэнтр «Э»). Па папярэдніх звестках, ён учыніў самагубства, піша ТАСС.

«Інцыдэнт адбыўся раніцай 13 лютага. У дачным доме ў падмаскоўнай вёсцы Голікава знойдзена цела 72-гадовага былога намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з экстрэмізмам МУС генерал-маёра Уладзіміра Макарава. Папярэдне ўстаноўлена, што ён учыніў самагубства», — паведамілі агенцтву ў паліцыі.
Цела Уладзіміра Макарава выявіла, як паведамляецца, ягоная жонка каля сёмай гадзіны раніцы. Сям'я генерал-маёра выклікала лекараў, аднак выратаваць яго не ўдалося.
27 студзеня Уладзімір Пуцін сваім указам зняў Уладзіміра Макарава з пасады намесніка кіраўніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з экстрэмізмам МУС.
Цэнтр «Э» у Расіі сярод іншага займаецца адсочваннем пратэсных настрояў у сацсетках, пераследам актывістаў і апазіцыі.
-
Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура
-
«Час пакласці канец іранскай машыне забойстваў!». Трамп ізноў прыгразіў знішчыць ядзерныя аб'екты Ірана ў выпадку правалу перамоваў у Пакістане
-
Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў
Каментары