Культура

Прэз(ід)энт для Шварцэнегера

Што будзе найлепшым прэзэнтам для моцнага чалавека з Каліфорніі? Скульптура моцнага чалавека з Расіі. Скульптар з Санкт-Пецярбургу Аляксандр Чарнашчокаў, кажа, што Расійская федэрацыя бодыбілдынгу звярнулася да яго з просьбай выявіць у бронзе прэм'ер-міністра Расіі Ўладзіміра Пуціна. Заказчыкі дадалі, што да налецця хочуць падарыць тую скульптуру губернатару Каліфорніі, у мінулым паспяховаму культурысту, Арнольду Шварцэнэгеру.

Для Чарнашчокава падобныя заказы - не першыня. У 1991-ым годзе на заказ той жа федэрацыі бодыбілдынгу ён ужо рабіў статую самаго Шварцэнегера і тадышні кіраўнік федэрацыі Дубінін ездзіў у ЗША ўручыць яе Арнольду асабіста. Менавіта тады высветлілася, што Шварцэнегер зацяты калекцыянер бюстаў: ён нават наракаў, што ў сваёй калекцыі не мае расійскіх знакамітасцяў. Стуль Дубінін пачаў дасылаць Шварцэнегеру выявы Сталіна, Леніна, Гарбачова і Ельцына. «А скульптура былога прэзідэнта і цяперашняга прэм'ера Пуціна — лагічны працяг гэтай завядзёнкі», — кажа Дубінін.

Дзьмітры Пяскоў, прэсавы сакратар Пуціна, зазначыў, што прэм'ер-міністр не ведаў пра гэтую ініцыятыву расійскай федэрацыі бодыбілдынгу. Пяскоў падкрэсліў, што калі Пуціну было б вядома пра падобную скульптуру, дык ён бы папрасіў бы не ствараць яе, бо палітык «заўсёды быў супраць культа асобы».

У сваю чаргу, скульптар Чарнашчокаў кажа, што для яго скультура Пуціна — усяго-толькі «праца» і што ў палітычным аспекце ён не падтрымлівае шмат якіх поглядаў прэм'ера. «Сарпаўдны інтэлігент заўсёды ў апазіцыі да ўлады», — дадаў скульптар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць