Усяго патроху2525

Ліцэнзійная Windows 7 дойдзе да Беларусі ў лістападзе

А па падліках экспертаў яна ўсталявана ўжо на кожным дваццатым беларускім кампутары

Аналітычная кампанія Net Applications добра пасмяшыла беларускіх кампутарных карыстальнікаў.

Згодна з падлікамі экспертаў, у Беларусі на 5,6% кампутараў усталявана новая аперацыйная сістэма Windows 7.
І гэта за пяць дзён афіцыйных продажаў у свеце. Па гэтым паказчыку наша краіна лічыцца трэцяя ў Еўропе!

Няма дакументацыі. І попыту

Смешным з’яўляецца той факт, што ў Беларусі аперацыйная сістэма так і не пачала прадавацца… Як вядома, асобнага прадстаўніцтва Microsoft у нашай краіне пакуль што няма, а існуе супольнае аддзяленне для Украіны і Беларусі. Тым не менш, пастаўкі праграмаў ажыццяўляюцца ў нашу краіну наўпрост. Дыстрыб’ютарамі Microsoft у Беларусі з’яўляюцца дзве кампаніі — «ElkoTelecom LTD» і «ASBIS Беларусь».

Спецыялістка «ElkoTelecom LTD» Вольга Фурман паведаміла, што версіі Windows 7 для фізічных асобаў ужо з’явіліся ў прайсе кампаніі, але яшчэ нават не пастаўляліся «праз невялікі попыт». А вось версіі для зборшчыкаў кампутараў ужо паступілі на склад, і даволі хутка трапяць у продаж.

Прадстаўніца «ASBIS Беларусь» Вераніка Сянько расказала, што Windows 7 пакуль што не з’явілася ў продажы і ў іх кампаніі: «Пакуль што ідзе праца з дакументацыяй, бо патрабаванні да яе ў Беларусі і астатніх еўрапейскіх краінах адрозніваюцца».

«Хутчэй за ўсё продажы пачнуцца ў лістападзе, прычым не ў пачатку, а бліжэй да сярэдзіны»,
— удакладніла Вераніка Сенько.

Усё для студэнтаў

Тым не менш, у Беларусі ёсць шмат легальных карыстальнікаў ліцэнзійнай Windows 7.

У рамках праграмы MSDN Academic Alliance студэнты тэхнічных спецыяльнасцяў могуць атрымліваць прадукт Microsoft бясплатна.
У Беларусі такія дамоўленасці заключаныя з факультэтамі радыёфізікі і прыкладной матэматыкі у БДУ і факультэтам кампутарных сетак у БДУІРы.

Кожны студэнт дзённага навучання можа атрымаць ліцэнзійныя ключы і саму аперацыйную сістэму, прычым калі студэнты БДУ — толькі англійскую версію Windows, то ў БДУІРы — і расійскую, і англійскую.

Таксама Microsoft ладзіў адмысловую акцыю па тэставанні 7-кі, дзе яе Release Candidate можна было спампаваць цалкам легальна, атрымаць серыйны нумар і карыстацца на працягу году. Нямала людзей гэтым скарысталіся.

Два мільёны ці дзесяць тысяч?

Яшчэ больш карыстальнікаў нелегальных — амаль у кожнай краме з дыскамі прадаецца піратская версія Windows 7. Дыск каштуе 10-12 тысяч рублёў.

Ліцэнзійная праграма даражэйшая ў сотні разоў. Базавая версія з мінімумам магчымасцяў Windows Home Basic будзе каштаваць 262 тысячы рублёў, а

за максімальную Windows Ultimate прыйдзецца заплаціць 2 124 000 рублёў.
А вось у інтэрнэт-краме Oz.by усталявана цана 1 345 000 рублёў. Праўда, усе гэтыя прапановы — на будучыню.

Існая прапанова - спампаваць аперацыйную сістэму з сайту Microsoft і атрымаць ліцэнзійны ключ за $150 (410 тысяч рублёў у эквіваленце). Грошы трэба будзе пералічыць праз інтэрнэт, што абмяжоўвае колькасць беларусаў, якія змогуць скарыстацца прапановай. Інтэрнэт-аплата развітая у нашай краіне вельмі слаба.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты18

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты18

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць