Грамадства

У Гомельскай вобласці пабудуюць вайсковы гарадок і палігон

Беларускія ўлады маюць намер пабудаваць вайсковы гарадок і палігон у Гомельскай вобласці, па поўдні якой праходзіць мяжа з Украінай. Пра наяўнасць такіх планаў сведчыць дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2023 год, указ аб зацвярджэнні якой 11 лютага апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на BPN.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Згодна з дакументам, на праектна-пошукавыя працы для будучага будаўніцтва вайсковага гарадка сёлета з рэспубліканскага бюджэту выдзеляць 500 тысяч рублёў, а ў 2024 і 2025-ым гадах — 10 мільёнаў і 40 мільёнаў рублёў «у прагнозных цэнах» адпаведна.

На аналагічную працу, звязаную з будаўніцтвам палігона, сёлета плануюць накіраваць 500 тысяч рублёў, у два наступныя гады — адпаведна 10 млн і 20 млн рублёў «у прагнозных цэнах».

Згодна з дзяржаўнай праграмай, будаўніцтва павінна пачацца ў 2023 годзе і завяршыцца ў 2027-м.

26 мая 2022 года на нарадзе па пытаннях вайсковай бяспекі Аляксандр Лукашэнка загадаў стварыць на ўкраінскім напрамку Паўднёвае аператыўнае камандаванне, матывуючы гэта «эскалацыяй баявых дзеянняў ва Украіне». Начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Валерый Равенка паведаміў, што пры яго фармаванні створаць шэраг воінскіх часцей і падраздзяленняў.

Усё гэта адбываецца на фоне поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, якую Расія пачала 24 лютага 2022 года.

Беларускія ўлады адмаўляюць удзел беларускага войска ў баявых дзеяннях на баку Расіі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка неаднаразова прызнаваў, што Беларусь удзельнічае ў «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне, усяляк падтрымліваючы Расію, але «нікога не забіваючы». Тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней актыўна выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць