Грамадства1919

Псіхолагі будуць абавязаныя перадаваць інфармацыю пра кліентаў па любым запыце сілавых ведамстваў

На пачатку года набыў моц зменены закон «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі». Цяпер сілавыя ведамствы могуць яшчэ прасцей атрымаць інфармацыю, якая складае прафесійную таямніцу. 

Фота: прэс-служба МУС

У артыкуле 15 гэтага закона прапісана, у якіх выпадках звесткі, якія складаюць прафесійную таямніцу, могуць быць паведамленыя псіхолагам трэцім асобам без згоды грамадзяніна.

Раней гэта дазвалялася па наступных запытах:

  • органаў, якія вядуць крымінальны працэс, у сувязі з правядзеннем папярэдняга расследавання або судовага разбору;
  • кіраўнікоў органаў або ўстаноў, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці;
  • кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць псіхіятрычную дапамогу, для аказання такой дапамогі;
  • кіраўнікоў устаноў адукацыі ў мэтах паляпшэння ўмоў арганізацыі навучання і выхавання навучэнцаў гэтых устаноў;
  • навуковых работнікаў у сувязі з правядзеннем імі навуковых даследаванняў або спецыялістаў, якія займаюцца педагагічнай дзейнасцю ў галіне псіхалогіі, псіхатэрапіі, псіхіятрыі, сэксалогіі, у сувязі з ажыццяўленнем імі педагагічнай дзейнасці — у форме, якая выключае наяўнасць звестак асабістага характару, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць канкрэтнага грамадзяніна.

Таксама псіхолагі абавязаныя паведамляць у праваахоўныя органы інфармацыю, якая складае прафесійную таямніцу, калі яна змяшчае звесткі аб учыненым асабліва цяжкім злачынстве або аб цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве, якое рыхтуецца.

Цяпер пералік выключэнняў дапоўнены словамі «ў іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі».

Таксама гэты артыкул быў дапоўнены такім зместам:

«Псіхолагі абавязаныя прадастаўляць у адпаведныя дзяржаўныя органы, іншыя дзяржаўныя арганізацыі інфармацыю, якая складае прафесійную таямніцу, без згоды грамадзяніна, які звярнуўся па аказанне псіхалагічнай дапамогі, або яго законнага прадстаўніка і без пісьмовага запыту:

— пры ажыццяўленні дзейнасці па прызнанні непаўналетняга тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у тым ліку тым, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне;

— пры правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы, комплекснай рэабілітацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;

— у іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі».

Юрыст (ён папрасіў аб ананімнасці) пракаментаваў «Нашай Ніве» змены ў законе «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі». 

«З улікам таго, што цяпер выходзіць шмат дакументаў, у якіх больш за палову пунктаў «для службовага карыстання», застаецца толькі здагадвацца, што яны хацелі сказаць фразай «у іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі».

Але ў мяне няма сумневу, што пасля такога дадатку ў сілавікоў ёсць карт-бланш на гэтую інфармацыю ў любым выпадку.

Момант, звязаны з сацыяльна небяспечным становішчам, можа быць яшчэ адным спосабам ціску на бацькоў праз дзяцей, паколькі нават пры правядзенні проста прафілактычнай работы, без важкіх падстаў школа або камісія па непаўнагадовых зможа запатрабаваць інфармацыю ў псіхолагаў бацькоў», — кажа юрыст. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Лукашэнка падпісаў закон аб Усебеларускім народным сходзе

«Дазвол будзе дзейнічаць 3 месяцы». Швед патлумачыў падрабязнасці працы камісіі па «вяртанні на радзіму»

«Калі хтосьці ў палітыку зайграецца». Лідары ЛДПБ і КПБ абмеркавалі будучае партыйнае жыццё

Каментары19

  • Кажан
    09.02.2023
    Ой ды што панства хоча? Мы калісьці зь сябрам зрабілі правакацыю на заданьне рэдакцыі. Пайшлі ў п.царкву й мой сябар там падчас споведзі сказаў, што забіў чалавека. Сьвятар быў вельмі "мудры" й сказаў яму маліцца 40 хвілін. Маўляў малітва такая. Сам жа выйшаў кудысьці й выклікаў мянтоў. Справу ўдалося "разруліць, але матэрыял ня выйшаў. Рэдактара выклікалі да біскупа й далі "прачухон", каб больш такіх заданняў не даваў.
  • Доктар Лектар
    09.02.2023
    "Тэставаў мяне неяк адзін псіхолаг-стукачок, дык я з'еў яго пячонку з бабамі і запіў выдатным к'янці".
  • Адразу ўзнікае пытанне
    09.02.2023
    Пра ўсіх-усіх ? Што, і пра Лукашэнку таксама ?

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі4

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі1

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ6

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі4

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты63

Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік22

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі4

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць