Свет77

Расійскі спадарожнік быў знішчаны на арбіце па невядомых прычынах — утварылася воблака абломкаў

Расійскі спадарожнік «Космас-2499» быў знішчаны на арбіце ў ноч на 3 студзеня, паведамляе 18-я эскадрылля касмічнай абароны (18 SDS) Касмічных сіл ЗША, якая адсочвае рух штучных аб'ектаў на арбіце. Прычына здарэння не ўстаноўлена.

Касмічнае смецце на арбіце. Фота: ESA 

З-за распаду спадарожніка ўтварылася, прынамсі, 85 абломкаў, якія можна адсачыць. Гэта воблака касмічнага смецця круціцца на вышыні 1169 кіламетраў над Зямлёй. З-за памераў воблака на яго знішчэнне атмасферным ціскам спатрэбіцца больш за стагоддзе.

Спадарожнік быў запушчаны на арбіту Зямлі ў маі 2014 года ракетай-носьбітам «Рокат» з трыма вайсковымі спадарожнікамі сувязі «Крыніца».

Як піша Space.com, даследчыкі мяркуюць, што спадарожнікі «Космас-2499» і «Космас-2491» мелі тэхналогію для пераследу і вываду з ладу іншых спадарожнікаў. У Раскосмасе сцвярджалі, што спадарожнікі створаны нібыта для мірных мэтаў.

Па даных Еўрапейскага касмічнага агенцтва, на гэты момант на арбіце маецца каля 36 500 абломкаў касмічнага смецця памерам не менш за 10 сантыметраў.

Каментары7

  • ..
    08.02.2023
    у маі 2014 года...

    у тым самым маі, калі
    "в Донецкой и Луганской областях были проведены референдумы о самоопределении, по итогам которых было объявлено о «государственной самостоятельности» ДНР и ЛНР"
  • Брэст сіла
    08.02.2023
    Jahor, сам сабою разбурыцца не мог. Думаю, гэта другі пасля падрыву Паўночнага патоку выразны сігнал Маскве.
  • відьмаявідьма
    08.02.2023
    ну чаму не мог? а Белка? на запуску якой прысутнічаў сам, і якая разляцелася на шматкі праз пару секунд пасля запуску

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець57

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць