Усяго патроху33

Ці можна назваць катоў абыякавымі да сваіх гаспадароў? Даследаванне паказвае, што не

Каты маюць рэпутацыю аддаленых і абыякавых істот. Але новае даследаванне паказала, што іх адносіны з гаспадарамі могуць быць мацнейшымі, чым мы думалі.

Фота: Pixabay

Кожны ўладальнік ката ці коткі можа расказаць сваю гісторыю пра тое, як быў праігнараваны ўласным гадаванцам. Але ваша кошка ўсё ж можа слухаць. І больш за тое: яна звяртае ўвагу на вас больш, чым вы думаеце.

The New York Times расказвае пра даследаванне, праведзенае французскімі навукоўцамі. Яно паказала, што каты не толькі рэагуюць, калі вы гаворыце спецыяльным тонам (высокім голасам, падобным да таго, як мы размаўляем з немаўлятамі). Каты рэагуюць і на тое, хто менавіта прамаўляе.

Калі жывёлы чулі, як іх уладальнікі размаўлялі высокім голасам, коткі рэагавалі больш, чым на звычайную размову з іншым дарослым чалавекам. Аднак гэтага не назіралася, калі гучаў голас незнаёмца.

У адрозненне ад сабак, паводзіны катоў цяжка вывучыць, таму людзі менш разумеюць іх. Падчас знаходжання ў лабараторыі кошкі часта адчуваюць такі стрэс, што назіранні за паводзінамі становяцца немагчымымі. І забудзьцеся пра спробы прымусіць кошку сядзець на месцы, каб зрабіць МРТ для вывучэння працы яе мозгу.

Даследчыкі вырашылі наведаць дамы котак і прайграць запісы розных тыпаў маўлення і розных людзей. Спачатку каманда непакоілася, што кошкі зусім не рэагуюць. Але потым вывучылі відэазапісы сустрэч. Выявілася, што рэакцыя жывёл была вельмі тонкай. Гэта мог быць проста рух вухам, або паварот галавы да дынаміка, або нават прыпыненне таго, што яны рабілі ў той момант.

У некаторых выпадках каты, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, падыходзілі да дынаміка і каўкалі. І ўвага жывёл сапраўды павялічвалася, калі ўладальнік гаварыў высокім голасам.

Высновы паказалі, што кошкі звяртаюць увагу на сваіх гаспадароў у залежнасці ад таго, як чалавек нешта прамаўляе. Адно з папярэдніх даследаванняў узаемаадносін між катамі і іх уладальнікамі паказала, што гэтыя адносіны настолькі важныя, што паўтараюць сувязь паміж кацянём і яго маці. Цалкам магчыма, што паводзіны прыхільнасці, першапачаткова прызначаныя для ўзаемадзеяння з маці, мадыфікуюцца ва ўзаемадзеянні з людзьмі, кажуць даследчыкі.

Зараз усё большая колькасць даследчых прац падтрымлівае ідэю, што ўзаемадзеянне з людзьмі з'яўляецца ключавым у жыцці кошкі. А тое, што кошкі рэагуюць тонка, не азначае, што яны абыякавыя.

Каментары3

  • Per aspera
    17.11.2022
    Можна дадаць да артыкула гэтулькі перажытых назіранняў за паўтары дзесяцігоддзі сумеснага жыцця з Катом...
    Галоўным будзе выснова. Калі вы, як Гаспадар, любіце свайго вусатага гадаванца, гуляеце з ім, выхоўваецца яго рознымі камандамі, вывозіць з сабой на лецішча, корміць не сухім гуанам-кормам, а з уласнага стала - што ён папросіць... Калі вы назіраецца за ім і адпавядаюць яго чаканням - а ён жа чакае вас цэлымі днямі, пакуль вы на працы!.. Аднойчы ён пакладзе сваю галоўку на вашыя спрацаваныя рукі вечарам, калі вы сядзеце за стол... і вы з ёкнуўшым сэрцам зразумееце, што такое Катовая адданасць і удзячнасць!
    Калі прыйшла апошняя часіна майго малодшага вусатага прыяцеля, ён прыйшоў да мяне і памёр на маіх руках. Прайшлі гады, і я заўсёды плачу... як цяпер, калі дэталёва прыпамінаю гэтую цяжкую хвіліну (((
    Мой кот пражыў 16 гадоў.
    І больш удзячнай , адданай і тонкай жывёліны я дагэтуль не магу сабе уявіць.
    ...Поўнай жыццярадаснасці, нейкай нават з гадамі - мудрасці. Гатовай гуляць з табой усё амаль 16 гадоў, і гатовай абараніць дом ад тых, каго ён палічыў "чужымі".
    Любіце і катоў, і сабак, і вучыцеся ў іх Чалавечнасці і адданасці, - так бы я завяршыў.
  • особо циничная
    18.11.2022
    Per aspera,  ̶д̶о̶ ̶с̶л̶е̶з̶

    а цяпер раскажыце нам пра "Лёгкія-лёгкія нашы далёкія. Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя. Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя. Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя"

    як яно?
  • шура
    19.11.2022
    Per aspera, Per aspera, шура
    Это не мы живем с ними, это они выбирают нас и живут с нами. Повторю еще раз: кошки и собаки сами выбирают, с кем им жить и дружить. Не всегда у них это получается и часто они мстят, как могут. Я бы тоже так делал. Вообще, нужно учиться у животных (здесь я не имею в виду людей, которые тоже - животные), как себя вести и как любить ближних. Смотрите и учитесь у них, если своих мозгов не хватает.  

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў6

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу27

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?25

Гарыць станцыя перапампоўвання нафты ў Бранскай вобласці, праз якую атрымлівала сыравіну Беларусь12

Dana Holdings выключылі з санкцыйнага спісу ЗША5

Сілавікі апублікавалі рапарты, якія ім пісала палітзняволеная Канавалава. Але яна прызнавалася ў супрацы яшчэ раней15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў6

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць