Эканоміка

«Завялі справу за металалом». Разбіраемся, які лом можна здаваць, а за які можа прыляцець

Міліцыя перыядычна паведамляе пра затрыманне людзей, якія везлі металалом у нарыхтоўчую кантору. Абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Расказваем, што здаваць можна, а што — не.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: kurjer.info

Заканадаўства не забараняе здаваць бытавы лом, але…

Людзям не забаронена здаваць нарыхтоўчым арганізацыям бытавы лом — гэта той, які ўтварыўся ў выніку гаспадарчай дзейнасці. Яго дазваляецца прывозіць з уласнага двара ў любым аб’ёме.

Нарыхтоўчыя канторы не ўсё прымаюць. Спіс дазволенага вызначае палажэнне «Аб парадку закупкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў у насельніцтва». У ім прадметы хатняга ўжытку і бытавой тэхнікі. Акрамя таго, нарыхтоўцы забяруць легкавыя і грузавыя аўтамабілі, прычэпы, сельскагаспадарчую тэхніку, чаўны і іншыя рэчы, пазначыўшы іх даныя ды пашпартныя звесткі ўладальніка.

Калі «ўласнага металалому» зашмат, то могуць з'явіцца пытанні ў органаў, таму варта быць гатовым давесці адкуль ён.

«У тым і прыкол, што трэба даказаць, што гэты метал з твайго дома, агарода, гаража, — апавядае адзін з пакараных. — У мяне такая сітуацыя была. Ехаў здаваць. Спыніла ДАІ. На штрафстаянку прычэп. Праз месяц быў суд, які аштрафаваў мяне на 31 рубель, і 700 кілаграмаў металу канфіскавалі. Гэта справа выпадку».

Дзе нельга збіраць металалом, і што стварае пагрозы

Збіранне фізічнай асобай металалому на звалках, у закінутых прамысловых будынках для здачы нарыхтоўчым арганізацыям лічыцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Іншымі словамі, калі чалавек прыцягне каналізацыйны люк, часткі прамысловага агрэгата, вялікі маток дроту, то яго самога «здадуць». 

У нарыхтоўчай канторы рэгіструецца факт здачы металалому. Калі другасную сыравіну здае адзін чалавек неаднаразова, то гэта можа быць расцэнена як прадпрымальніцкая дзейнасць. Калі на яе няма дазволу, то чакайце праблемаў.

Згодна з заканадаўствам, грамадзяне мэтанакіравана нарыхтоўваць і скупляць металалом не могуць. Такая дзейнасць лічыцца незаконнай і караецца штрафам да 100 базавых велічыняў (3200 рублёў) з канфіскацыяй металалому (частка 1-1 арт. 12.7 КоАП).

Калі даход ад рэалізацыі канфіскаванага металалому перавысіць 1000 базавых велічынь (па стане на сёння 32 000 рублёў), караць будуць ужо паводле арт. 233 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каму можна збіраць і скупляць металалом

У міліцэйскіх зводках гісторый з пакараннямі за незаконнае абарачэнне металалому нямала. Герой адной з апошніх, 28-гадовы жыхар Магілёва, за паўгода назбіраў больш за 8 тон лому. Збыць яго хацеў у нарыхтоўчую кантору, але хованку на лецішчы выкрылі аператыўнікі. Мужчына трапіў пад адміністрацыйны пераслед, а металалом на суму 2400 рублёў канфіскавалі.

Як патлумачыў «Нашай Ніве» юрыст, на збіранне або закуп прамысловага лому, адкідаў чорных і каляровых металаў трэба мець ліцэнзію. Яе выдае Міністэрства прамысловасці згодна з указам Лукашэнкі «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці«.

«У Беларусі права на законных падставах ажыццяўляць такую дзейнасць маюць прадпрыемствы «Белдрагмета», нарыхтоўчыя арганізацыі «Белкаапсаюза» і індывідуальныя прадпрымальнікі, калі ў іх ёсць адпаведная ліцэнзія», — даводзіць эксперт.

На абвестачных інтэрнэт-сервісах паведамленняў з гатоўнасцю купіць металалом безліч. За кожнай з прапаноў стаіць прадпрымальнік, які мае ліцэнзію.

У міліцэйскіх зводках нямала гісторыяў і з затрыманнем наладаваных металаломам машын паблізу беларуска-расійскай мяжы. Іх затрымліваюць, калі ўладальнікі грузаў не маюць дакументаў з дазволам на вываз металалому за мяжу. Лом канфіскуецца, а ўладальніка штрафуюць. У суседнюю краіну вязуць метал, бо закупныя цэны на яго там вышэйшыя. Для законнага вывазу металу таксама трэба мець дазвол.

У Веткаўскім раёне двое беспрацоўных разабралі мост

Работнік трэнажорнай залы скраў гантэлі і здаў на металалом, а ўладальнік збіў яго

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць