Грамадства1414

Карпенка заявіў, што ўчасткаў для галасавання за мяжой больш не будзе, і арыгінальна патлумачыў прычыны

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка расказаў пра некаторыя змены ў Выбарчы кодэкс. Адна з іх — адмова ад участкаў для галасавання за мяжой. 

«У праект закона закладзены нормы, якія адлюстроўваюць вопыт правядзення электаральных кампаній. Так, не будуць утварацца ўчасткі для галасавання за мяжой, што звязана з наяўным адмоўным вопытам правядзення выбарчых кампаній па прычыне неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, адсутнасці неабходных умоў для бяспекі работнікаў замежных устаноў і грамадзян, скарачэння колькасці работнікаў дыпламатычных службаў», — патлумачыў ён БелТА.

Дагэтуль Карпенка расказваў, што прапануецца адмяніць парог яўкі на выбарах дэпутатаў.

«Напрыклад, на мясцовых саветах у нас няма парога яўкі выбаршчыкаў. Гэта значыць колькі прыйшло на выбарчыя ўчасткі, ад гэтай колькасці абралі дэпутатаў. На парламенцкіх выбарах парог яўкі ёсць. Вось мы прапануем гэты парог яўкі зняць. Гэта значыць зраўнаваць гэтыя ўсе выбары для таго, каб і камісіям было прасцей працаваць, і суб'ектам, якія арганізуюць усю гэтую дзейнасць», — каментаваў старшыня ЦВК.

Каментары14

  • Mar
    23.10.2022
    В Беларуси избирательные участки тоже не нужны. Только лишняя трата денег. И разбудите уже этого товарища. Эпидемия давно закончилась.
  • Satan
    23.10.2022
    Ой, да, уже лиши нас всех скопом за мяжой гражданства и не вы@@@ся. Нафиг полумеры!
  • Абу
    23.10.2022
    Ну ясна, халуйскую ўладу ж падтрымлівае 87% - чаго ім баяцца?

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе20

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА5

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе20

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць