Улада77

Папа ў Беларусь не прыедзе

У афіцыйным графіку Бенедыкта XVI на 2010 год паездкі ў нашу краіну няма. Замест яе ён наведае Партугалію.

13 траўня 2010 году папа рымскі Бэнэдыкт XVI наведае зь візытам Партугалію. На чарговую гадавіну зьяўленьня Багародзіцы пантыфік прыедзе ў славутую вёску Фатыму.

У інтэрвію Радыё Свабода, дырэктар Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкан, бэльгійскі езуіт Кляўдый Рабінэ паведаміў:

«Сёньня афіцыйна пацьверджана, што сьвяты айцец Бэнэдыкт XVI 13 траўня 2010 году на 92-гадавіну зьяўленьня Дзевы Марыі ў партугальскай мясьціне Фатыма наведае зь візытам Партугалію. Толькі што паведамленьне аб гэтым разьмешчана на афіцыйным сайце Ватыкану».

Абламейка: А як ставіцца да паведамленьня польскай Каталіцкай агенцыі інфармацыйнай (КАІ) аб тым, што Бэнэдыкт XVI меў у графіку на 2010 год выбар паміж Партугаліяй і Беларусьсю?

Рабінэ: Папа ня меў ў графіку згадкі пра Беларусь. Я ня ведаю, адкуль узялося паведамленьне КАІ, мы тут яго бачылі... Але ў афіцыйным графіку такога не было.

Абламейка: А ці магчыма, каб папа прыехаў у Беларусь без папярэдняга плянаваньня?

Рабінэ: Ну ведаеце, сьвяты айцец чалавек ужо немалады і падарожнічае ён мала ў адрозьненьне ад папярэдняга папы.

Вядома, магчыма ўсё.

Мы ведаем, што і Каталіцкая царква ў Беларусі папу запрашала прыехаць, і прэзыдэнт Лукашэнка. Але зноў кажу, у графіку такой паездкі няма.

А ў Партугалію папа паедзе.

На працягу апошняга тыдня беларускія мэдыі са спасылкай на польскае Каталіцкае агенцтва інфармацыйнае (КАІ) паведамлялі, што ў графіку Бэнэдыкта XVI на наступны год заплянавана паездка ў Партугалію або Беларусь.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае1

Беларусы збіраюць поўныя вёдры журавін

Украінец з-пад Луганска: Адзінае, што можна рабіць на акупаванай тэрыторыі, гэта збіраць і перадаваць інфармацыю12

Пад Мінскам прадаюць велізарны катэдж — сапраўдны рарытэт з 90‑х4

Мужчына з інваліднасцю не мог знайсці працу ў вёсцы — у Threads выправілі сітуацыю за пару дзён7

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць