Ва Украіне арыштавалі амаль 400 вагонаў, якія належаць кампаніям з Расіі і Беларусі
Ва Украіне арыштаваная маёмасць васьмі рэзідэнтаў Расіі і двух рэзідэнтаў Беларусі, паведамляе Нацыянальная паліцыя ў сваім фэйсбуку. Усяго гэта амаль 400 чыгуначных вагонаў.

Рынкавы кошт маёмасці ацэнены ў 400 мільёнаў грыўняў, што складае прыкладна 10,8 мільёнаў даляраў.
Адзначана, што арышт накладзены ў рамках крымінальнай справы аб фінансаванні дзеянняў, якія здзяйсняюцца з мэтай гвалтоўнай змены або звяржэння канстытуцыйнага ладу Украіны альбо захопу дзяржаўнай улады.
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары