Здарэнні

Хлопца-аўтыста, які знік восем месяцаў таму, знайшлі загінулым

Кірыл Кошкін знік 30 лістапада 2021 года. У гэты дзень ён не вярнуўся дадому з працы. З тых часоў яго маці Наталля дні і ночы шукала яго ў Мінску і за горадам. Размаўляла з мінакамі, расклейвала аб'явы.

У канцы ліпеня 2022-га Кірыла знайшлі. Ён загінуў, напісала Наталля на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведамляе «Зеркало».

Падрабязнасцяў таго, як знайшлі Кірыла, пакуль няма. Па інфармацыі «Зеркала», загінулага хлопца выявілі ў Смалявіцкім раёне. У Фэйсбуку маці Наталля напісала, што «ён на небе».

Нагадаем, Кірылу Кошкіну было 24 гады. У хлопца — аўтызм. Нягледзячы на гэта, ён змог атрымаць вышэйшую адукацыю (ён бібліёграф) і ўладкавацца ў таварыства інвалідаў. 30 лістапада Кірыл, як і належыць, адпрацаваў да 16.00, а затым павінен быў вярнуцца дадому. Але ў кватэры так і не з'явіўся. У гадзіну ночы маці патэлефанавала ў міліцыю.

Следчыя ўстанавілі: увечары 30 лістапада хлопец быў у раёне метро «Магілёўская». Апошні раз яго зафіксавала камера ў 19.00. Здарылася гэта на АЗС «Беларуснафта» на выездзе з Мінска. На гэтым дакладная інфармацыя пра месцазнаходжанне маладога чалавека абарвалася.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?1

Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі8

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года15

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!4

На Віцебшчыне беларусы днямі назбіралі некалькі вёдраў журавін

Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»5

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»4

Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць