Грамадства1212

Беларускі Генштаб рыхтуецца да вайны з Польшчай. Але абгрунтаваць гэта не можа без канспіралогіі 

Начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення, намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі Руслан Касыгін выказаўся наконт пагрозы вайны. Паводле яго слоў, ЗША і ЕС не хаваюць, што фактычна рыхтуюцца да ўзброенага сутыкнення з Беларуссю і Расіяй, але дзейнічаць будуць рукамі Польшчы.

Руслан Касыгін. Скрыншот з відэа

Паводле высокапастаўленага вайскоўца: «Тэрыторыя Польшчы, як, зрэшты, і краін Балтыі, ператвараецца ў палігон, на тэрыторыі якога ЗША плануюць развязаць у Еўропе яшчэ адзін крывавы канфлікт супраць Расійскай Федэрацыі і яе хаўруснікаў».

Паколькі Злучаныя Штаты намагаюцца пазбегнуць прамога ўзброенага сутыкнення з Расіяй, лічыць Касыгін, то таму яны разам з саюзнікамі намагаюцца ствараць напружанасць і «лакальныя ваенныя канфлікты» з мэтай уцягвання ў іх Мінска і Масквы.

Руслан Касыгін занепакоены «імперскімі амбіцыямі» Варшавы, якая, як ён лічыць, прэтэндуе на лідарства не толькі ва Усходняй, але і ў Цэнтральнай Еўропе. Таксама ён заўважае «пакуль галаслоўныя, але ў той жа час небяспечныя спробы асобных польскіх палітыкаў ініцыяваць вяртанне так званых спрадвечна польскіх зямель, пад якімі маюцца на ўвазе заходнія рэгіёны Украіны і Беларусі». Канкрэтных імёнаў гэтых польскіх палітыкаў з нібыта рэваншысцкімі памкненнямі ён, праўда, не прыводзіць. Бо насамрэч такія настроі калі ў каго ў Польшчы і ёсць, то толькі ў палітычных маргіналаў. У рэальнай жа польскай палітыцы гэтай тэмы даўно няма, і грамадства пра тэрытарыяльныя рэваншы не марыць.

Прадчуванне вайны і перадзелу. Не толькі з боку Расіі? — меркаванне

Пры гэтым Касыгін мяркуе, што ў будучыні польская армія будзе здольная самастойна, «нават без асаблівай падтрымкі НАТА, правесці наступальную аперацыю з абмежаванымі мэтамі супраць Рэспублікі Беларусь».

Чаго вартыя ўсе гэтыя фантазіі высокапастаўленага генштабіста, можна меркаваць па зместу аднаго з ягоных пасажаў, дзе ён пагражае Польшчы магутным імгненным ударам у адказ, у выніку чаго пацерпяць «цэнтры прыняцця рашэнняў, элементы сістэмы кіравання, пункты пастаяннай дыслакацыі нацыянальных узброеных сіл, арсеналы і базы, а таксама крытычна важныя аб'екты іх эканомікі і транспартнай інфраструктуры».

Паводле Касыгіна, «Рэспубліка Беларусь не з'яўляецца прыхільніцай такога сцэнару, у гэтым зацікаўлены толькі паслядоўнікі Алена Далеса, якія арганізоўвалі і зрыналі непажаданыя ўрады, выкарыстоўваючы самыя перакручаныя спосабы і метады гібрыднай вайны, з ужываннем звычайных узбраенняў, дзе чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці пры дасягненні пастаўленых мэтаў».

Але рэч у тым, што так званы

«План Далеса» — гэта фальшыўка, якая часта тыражуецца расійскімі шавіністычнымі СМІ, міфічны план дзеянняў ЗША супраць СССР. У тым выглядзе, у якім ён звычайна цытуецца антызаходнікамі на постсавецкай прасторы, ён нідзе не публікаваўся, а англійскі арыгінал яго, здаецца, ніколі не існаваў. Яго прыдумалі ў 1990-я.

Успрымаць «план Далеса» як нібыта сапраўдны дакумент — тое самае, што прымаць за чыстую манету «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў», створаныя ў пачатку ХХ стагоддзя ў Расійскай імперыі для апраўдання антысеміцкай палітыкі. Але беларускія чыноўнікі часта робяць акурат гэта. У снежні 2020 года відэа пра «план Далеса» на сустрэчы са студэнтамі БДУ ставіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, таксама гэта рэгулярна здараецца і з іншымі чыноўнікамі. Пры адсутнасці жывой ідэалогіі толькі і застаецца звяртацца да фэйкаў. 

Каментары12

  • Лідкін боршч
    06.07.2022
    Ці то пайшла каманда пабольш ілжы ды страшылак аб нападзе, ці іх трэба ўсіх ў Навінкі адправіць. Па маіх падліках, няма ва УС Беларусі афіцэраў-афганцаў, а астатнія - статыст.
  • Іван
    06.07.2022
    Касыгін, матаў бы ў сваю любімую родную Расію. І Вальфовіча з Лукашэнкам ды Качанавай прыхапіў бы. А мы б тут неяк ужо без вас і з палякамі разабраліся, і з рознымі іншымі праблемамі. Асядлалі Беларусь, і ніяк не злезеце.
  • гобба
    06.07.2022
    По теме: Ой ха-ха! Горе-вояки. Где вы воевали? Только если во снах...

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць