Кіно

Што паглядзець: «Шэрвуд» — адзін з найлепшых дэтэктываў за апошні час

Гэтую гісторыю пра маленькі горад і гучныя забойствы крытыкі называюць адным з найлепшых серыялаў ВВС за апошні час. Кажуць, у «Шэрвудзе» ёсць усё, на што толькі можна спадзявацца ў дэтэктыве.

Фота: newstatesman.com

Шэсць эпізодаў «Шэрвуда» заснаваныя на двух шакавальных забойствах, якія насамрэч адбыліся ў 2004 годзе. Месца трагедыі — раён Эшфілд графства Нотынгемшыр, недалёка ад месца, дзе вырас пісьменнік Джэймс Грэхэм, піша Guardian.

Грэхэм, які напісаў сцэнарый для серыяла, стварае кранальную і пераканаўчую гісторыю тых падзей і прадстаўляе нам горад, напоўнены смуткам і горыччу, асабістай варожасцю і глыбокімі ранамі.

Гэры Джэксан, верны член Нацыянальнага саюза гарнякоў, жыве ў мястэчку, дзе дамінуе Саюз дэмакратычных шахцёраў, які заняў не самую цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да забастовак і прыватызацыі вугальнай прамысловасці. 

Аднойчы Гэры знаходзяць мёртвым на вуліцы.

Першы падазраваны — мясцовы хлопец Дын, з якім Джэксан шмат спрачаўся апошнім часам.

Яшчэ адна лінія расследавання — гісторыя арышту Гэры за 1984 год, калі з Джэксана знялі абвінавачванне праз умяшальніцтва аднаго з лонданскіх паліцэйскіх. Раптам высвятляецца, што запісы пра арышт актывіста былі падробленыя.

Яшчэ адны падазроныя — мясцовая сям’я гандляроў наркотыкамі, чый сын некалі запужваў Гэры.

У дадатак, сваяк Кэці займаецца стральбой з лука, а зброя забойства Джэксана — арбалет. Кэці — сястра Джулі, жонкі Джэксана. Жанчыны з часам усё больш аддаляюцца адна ад адной, хаця яны і жывуць побач.

Але ж і Джэксан меў свае шкілеты ў шафе. Аказваецца, што мужчына шмат цікавіўся тайнай дзейнасцю паліцыі, і гэта прыводзіць следчых да нечаканай думкі наконт прычын яго забойства. 

У любым выпадку, расследаванне смерці Джэксана ўражвае сваёй маштабнасцю.

«Шэрвуд» нечым нагадвае гульню ў боўлінг, і стваральнікі серыяла забіваюць страйк: мы маем сцэнарыста, які цудоўна ведае сферу, пра якую піша, і акцёраў, якія дэманструюць шыкоўную ігру. Гэта яшчэ і расказ пра 40 апошніх гадоў гісторыі брытанскіх шахцёраў, створаны з любоўю і ўвагай да падрабязнасцяў, але без ахвяравання сюжэтам ды напружаннем.

Брытанскія крытыкі прынялі «Шэрвуд» з захапленнем. У рэцэнзіі The Telegraph (як і ў The Guardian) серыял атрымаў 5 зорак з 5 і тытул «найлепшай за год драмы ВВС на гэты момант». Выданне The Independent дало серыялу 4 зоркі і назвала сцэнарый «спагадлівым ды яркім».

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах

IMDB — 7,7/10,

Rotten Tomatoes — 100%.

Фільм тыдня: «Лулу і Брыгз». Светлая гісторыя пра тое, як чалавек і сабака змянілі адзін аднаго

Што паглядзець. «Раздзяленне» — гіпнатызуючы офісны трылер з высокімі рэйтынгамі і захопленымі водгукамі

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць