Полк «Азоў» гатовы пакінуць Марыупаль — але са зброяй, параненымі, целамі забітых і без здачы ў палон
Пра гэта заявіў намеснік камандзіра «Азова» Святаслаў Паламар. Па ягоных словах, мірныя жыхары не могуць пакінуць тэрыторыю завода «Азоўсталь», дзе схаваліся апошнія ўкраінскія вайскоўцы, бо расійскія войскі не спыняюць стральбу.

Прадстаўнікі Украіны Давід Арахамія і Міхаіл Падаляк, па словах Паламара, гатовыя прыехаць на перамовы ў Марыупаль з прадстаўнікамі Расіі Уладзімірам Мядзінскім і Леанідам Слуцкім з нагоды эвакуацыі ўкраінскага вайсковага гарнізона, які яшчэ застаецца ў горадзе.
Адносна цывільных асобаў, якія застаюцца на заводзе «Азоўсталь», Паламар сказаў наступнае:
«Ідуць пастаянныя абстрэлы. Нягледзячы на заявы войскаў РФ аб захаванні рэжыму цішыні, вораг працягвае абстрэлы і бяспечна пакінуць тэрыторыю «Азоўсталі» ў нашых цывільных няма магчымасці. Заклікаю да выканання сваіх гарантый.
Такім чынам і пры падтрымцы трэцяга боку цывільныя людзі выйдуць з завода. Мы іх не трымаем. Мы просім іх выпусціць».
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
-
Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT
-
Кушнер заявіў пра падрыхтоўку найбуйнейшага абмену палоннымі. Абмененыя могуць быць тысячы чалавек
Каментары