Усяго патроху

Спявачка Вера Брэжнева з'ехала з Расіі і дапамагае ўкраінскім бежанцам у Польшчы

40-гадовая Вера Брэжнева — украінка, ураджэнка горада Каменскае (раней Днепрадзяржынск) Днепрапятроўскай вобласці. Вядомасць набыла як салістка гурта «ВІА Гра», доўгі час жыла і будавала кар'еру ў Расіі. Адразу пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны пакінула краіну і асудзіла дзеянні расійскіх уладаў. Цяпер Брэжнева знаходзіцца ў Польшчы і дапамагае ўкраінскім уцекачам, піша УНІАН.

Скрын instagram.com/ververa/

«Уначы мне сніліся танкі, выбухі і разбураныя дамы. Хацелася верыць, што гэта сон, але я прачнулася, а рэальнасць ва Украіне яшчэ страшнейшая», — расказала спявачка.

У сябе ў Instagram яна паведаміла, што прыехала ў Польшчу са сваёй дачкой. Вядома, што цяпер артыстка ў Цэнтры дапамогі займаецца зборам гуманітарнай дапамогі для бежанцаў па ўсёй Еўропе.

Скрын instagram.com/ververa/

«Гэтая праца не аплачваецца, але яна акрамя стомленасці прыносіць вельмі вялікую карысць», — адзначае Брэжнева, адзначаючы, што «мы цяпер усе разам праходзім выпрабаванне на чалавечнасць».

«Валанцёрства ў розных праявах — гэта часцей за ўсё няўдзячная праца. Не чакайце падзякі, калі ёсць парыў — рабіце, калі няма — іншай матывацыі не існуе. Таму калі рабіць, то проста шчыра. Я так раблю проста таму, што не магу інакш», — дадала зорка.

Скрын instagram.com/ververa/

Раней Вера распавядала, што ў Кіеве пад абстрэламі знаходзіліся члены яе сям'і, у прыватнасці муж (яна замужам за прадзюсарам Канстанцінам Меладзэ) і маці.

Спявачка заклікала расіян спыніць вайну, хоць, па яе словах, раней не аддзяляла украінцаў ад рускіх.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны41

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць