Свет

«Вы цалкам знішчылі векавы міф пра так званую веліч Расіі». Тры былыя прэзідэнты Украіны звярнуліся да ўкраінцаў свету

Тры былыя прэзідэнты Украіны Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка звярнуліся да ўсіх ўкраінцаў свету са словамі падтрымкі. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла прэс-сакратарка Леаніда Кучмы Дарка Аліфер.

Краўчук, Кучма і Юшчанка пішуць у сваім звароце:

«Украінскі народ, звяртаемся да ўсіх украінцаў свету.

Тых, хто з самага пачатку ўзброенай агрэсіі Расіі са зброяй у руках б'ецца за кожны наш горад, кожную вёску, кожную вуліцу, кожны дом.

Тых, хто сваёй адвагай і любоўю да Украіны згуртаваў увесь свет вакол нашай дзяржавы.

Тых, хто збірае дапамогу для войска.

Тых, хто голымі рукамі спыняе расійскія танкі і прымушае акупантаў здавацца ў палон.

За гэтыя дні, поўныя гераізму і болю, вы цалкам знішчылі векавы міф пра так званую веліч Расіі.

Усе разам мы пераможам. Мы выстаім.

Расія заплаціць за свае злачынствы.

Слава Украіне! Героям слава!».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць