Грамадства

Мікіта Емяльянаў спыніў галадоўку, але яго працягваюць утрымліваць у ШІЗА

24 лютага стала вядома, што палітзняволенаму анархісту Мікіту Емяльянаву дадалі яшчэ 10 сутак штрафнога ізалятара. Ён прабудзе там да 4 сакавіка. Вядома, што хлопец спыніў галадоўку, якую трымаў з 3 лютага, паведамляюць праваабаронцы.

Маці патізняволенага атрымала два адказы на свае скаргі ад адміністрацыі турмы №4 за подпісам начальніка Аляксандра Лаўэра.

У першым адказе значыцца, што Мікіта абвясціў галадоўку, яго паводзіны носяць «установачны, дэманстратыўна-шантажны характар, што ў наступстве можа нанесці шкоду яго здароўю». Родным хлопца прапаноўвалася ў пісьмовай форме паведаміць сыну пра неабходнасць спынення галадоўкі з мэтай захавання здароўя.

Пасля гэтага кіраўніцтвам быў дасланы ліст, дзе было ўказана, што першы адказ — памылковы. Быў дасланы другі адказ, у якім ужо адзначалася, што Мікіта спыніў галадоўку і на 25 лютага яго стан задавальняючы, за ім працягваюць назіраць медыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?2

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць