Грамадства

Распачата 9 крымінальных спраў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму: што вядома пра затрыманых?

КДБ Беларусі 20 лютага паведаміў аб затрыманні ўдзельнікаў груп, якія планавалі «зрыў рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю». Супрацьпраўныя дзеянні гэтых людзей заключаліся ў рассылцы лістоў з заклікам да сяброў выбарчых камісій «лічыць галасы сумленна».

Увечары ў эфіры праграмы «Контуры» на АНТ быў паказаны сюжэт з затрыманымі па гэтай справе. Усім ім можа пагражаць да пяці гадоў калоніі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо рабоце ЦВК, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата).

А яшчэ раней МУС паведаміў аб тым, што ў Беларусі распачалі дзевяць крымінальных спраў, звязаных з правядзеннем рэспубліканскага рэферэндуму.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня паведаміў на прэс-канферэнцыі, што ў Беларусі распачалі дзевяць крымінальных спраў, звязаных з канстытуцыйным рэферэндумам, прызначаным на 27 лютага.

Журналісты паспрабавалі правесці расследаванне і знайсці нейкую дадатковую інфармацыю пра гэтых людзей.

А што вядома праваабаронцам пра тых, хто нібыта рассылаў лісты, у якіх заклікалі сяброў выбарчых камісій «лічыць галасы сумленна»?

Праўда, у відэасюжэце гучаць прозвішчы не ўсіх затрыманых па справе, некаторыя асобы не называюцца. Тым не менш…

Адзін з затрыманых — Вячаслаў Дашкевіч, жыхар Мінска. Затрымліваўся яшчэ ў 2010 годзе падчас грубага разгону мірнай акцыі ў сталіцы. Быў арыштаваны на 15 сутак, потым у 2013 годзе яго затрымалі каля Савецкага РУУСа Мінска, дзе ён маніторыў затрыманні падчас «Чарнобыльскага Шляху». Тады яму прысудзілі 5 сутак арышту.

Наступны — Міхаіл Хаміцэвіч, названы уладальнікам фірмы. Вядома, што Міхаіла затрымлівалі ў Мінску 8 лістапада 2020 года. Ён атрымаў 15 сутак за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў па ч. 1 арт 24.23 КаАП.

З відэа вынікае, што сярод затрыманых — двое супрацоўнікаў яго фірмы. Аднаго з іх паказваюць са спіны.

Пра Рамана Карпука ў сюжэце паведамілі, што ён з’яўляецца студэнтам 1-га курса з Брэста. Вядома таксама, што юнака затрымлівалі 20 верасня 2020 года. Некалькі сутак ён правёў у Жодзінскім ІЧУ і ў выніку быў пакараны штрафам.

Пра яго маці, паказаную ў сюжэце, пакуль нічога невядома.

Яшчэ пра аднаго з персанажаў сюжэта дзяржаўных прапагандыстаў, Таццяну Заяц было паведамлена, што яна неаднаразова затрымлівалася за ўдзел у пратэстных акцыях.

Праваабаронцам вядома пра затрыманні Заяц ў Мінску 6 і 13 верасня 2020 года. Яна атрымлівала штрафы па артыкуле 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

Пра Мікалая Карабко, якога па інфармацыі КДБ затрымалі пры перасячэнні польскай мяжы, вядома, што ён нібыта працуе таксістам. Па звестках праваабаронцаў, затрымліваўся 9 жніўня 2020 года.

Кацярыну Купрыянаву называюць супрацоўніцай банка, у якой знайшлі лісты, адрасаваныя суддзям. Пра яе пакуль нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік

«Усе пад каўпаком, спісы ёсць». Чаму перад рэферэндумам да беларусаў прыходзяць сілавікі

«Нелицеприятно» выказаўся пра Усебеларускі народны сход». Пенсіянеру пагражае да пяці гадоў турмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?4

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?4

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць