Грамадства

A1 Telekom Austria Group: Кампанія не збіраецца сыходзіць з Беларусі

A1 Telekom Austria Group не збіраецца пакідаць беларускі рынак з-за арышту прэс-сакратара даччынай кампаніі Мікалая Брэдзелева.

Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву APA заявіў старшыня праўлення кампаніі Томас Арнольдер, піша Zerkalo.io.

Telekom Austria занепакоеная становішчам беларускага офіса кампаніі A1 і арыштам Мікалая Брэдзелева. Па словах Арнольдэра, ён сам ставіцца да гэтага асцярожна і не хоча падліваць алей ў агонь.

«Па гэтай сітуацыі няма ніякіх навін, якімі я магу падзяліцца з вамі. Нядаўна адбылося моцнае абвастрэнне, я думаю, мы сказалі ўсё, што трэба сказаць па гэтым пытанні. Нас сапраўды больш за ўсё турбуе сітуацыя і бяспека нашых супрацоўнікаў, але, вядома, мы таксама хочам забяспечыць найлепшае абслугоўванне нашых кліентаў», — падкрэсліў ён, запэўніўшы, што кампанія «падтрымлівае сваіх супрацоўнікаў і свае мясцовыя аперацыі на месцах».

Па словах Томаса Арнольдэра, бізнэс у Беларусі прыносіць кампаніі прыкладна дзясятую частку даходаў:

«Беларусь — важны для нас рынак, мы працуем там вельмі паспяхова ўжо шмат гадоў — падкрэсліў ён, адзначыўшы, што сыход кампаніі з Беларусі не абмяркоўваецца».

Кампанія A1 атрымала ў Беларусі за мінулы год амаль 420 мільёнаў еўра выручкі. Гэта на 4,2 % больш, чым у 2020 годзе. Выручка ў беларускіх рублях вырасла на 12,4%, перавысіўшы 1,2 мільярда рублёў. Гэта рэкорд за апошнія некалькі год.

Луцкі: Лукашэнка даў даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі A1 і прыняць самыя жорсткія меры

Сябар прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева на волі. Ці вызвалілі яго самога?

«Будзе спроба ўвесці ў менеджмент «сваіх людзей». Чым пагражае А1 заява Лукашэнкі пра «жорсткія меры»?

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць