Андрэй Расінскі. Кадры33

«Кідок кобры» — высокабюджэтны трэш

Ёсьць некалькі стратэгій, якія дазваляюць гледачу адчуць асалоду ад гэтай стужкі. Піша Андрэй Расінскі.

posterКідок кобры (G.I. Joe: The Rise of Cobra)
ЗША, 2009, каляровы, 107 хв.
Рэжысёр: Стывен Сомэрз
Ролі выконваюць: Чэнінг Татум, Сіена Мілер, Марлон Ўэйэнз, Арнольд Вослу, Крыстафэр Эклстан, Джозэф Гордан-Левіт
Жанр: Фантастычны баявік
Адзнака: 4,5 (з 10)

Беспрынцыпны шатландскі гандляр зброяй пагражае чалавецтву. Але чалавецтву пашанцавала: на ягоную абарону становіцца сакрэтны атрад змагароў…

«Кідок кобры» — высокабюджэтны трэш ад Стывена Сомэрз. Маса спецэфектаў, страляніна, інтрыга, падабраная на галівудскай сметніцы. Фірмовы гумар, які калісьці дэманстраваў Сомэрз на «Муміі» забыты.

«Змяіная» стужка мёртвая і стэрыльная, як пластыкавыя жаўнерыкі, рэкламай якіх і з’яўляецца фільм.

У гэтай цяжкой сітуацыі ёсьць некалькі стратэгій, якія дазваляюць гледачу адчуць асалоду ад самай пустой гульні.

Першая стратэгія — адгадваць дзе й што панакрадзена з іншых фільмаў. «Кідок кобры» дае для гэтай забаўкі процьму магчымасцяў. Тут вам і «Зорныя войны», і Джэймс Бонд, і капітан Нэма, і «Пяты элемент», і… — карацей, самі шукайце.

Другая стратэгія — дакручваць тупыя патрыятычныя фразы да поўнага імбецылу. Уявіць, што яны вымаўляюцца не з гонарам, а з іроніяй. І дадатковая асалода — лавіць рэжысёра на парушэннях законаў фізікі (прыемна адчуваць сябе разумным-разумным).

Наступную стратэгію можна параіць усім, хто асмеліцца паглядзець фільм на DVD. Можна адключыць гук — і заняцца альтэрнатыўнай агучкай; можна дзеля сюррэалізму пакласці тэлевізар на бок.

Але самая рызыкоўная стратэгія, за якую могуць і морду набіць, такая.

Усе гэтыя баранэсы ў латэксе, пластыкавыя пехацінцы, гандляры ў жалезнай масцы, ніндзі і гнюсныя навукоўцы — насамрэч, вядомыя медыйныя персанажы. Засталося толькі на пачатку фільму раздаць ім імёны. Шурык, Стасік, Ліда, Вова і — страшна падумаць — Зянон.

Выбуховы эфект — гарантуецца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць