Грамадства

На Лукашэнку і ягоных паплечнікаў падалі пазоў у Гаагу

Польскі адвакат Томаш Віліньскі падаў заяву ў Міжнародны суд у Гаазе супраць Аляксандра Лукашэнкі і кіраўнікоў некалькіх сілавых ведамстваў, паведамляе Народнае антыкрызіснае кіраванне Паўла Латушкі.

Будынак Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Фота: Dudlajzov / depositphotos.com

Юрыст заклікаў пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе пачаць расследаванне. Паведамляецца, што пададзеная заява змяшчае 160 старонак абгрунтавання і 40 тысяч старонак дакументаў у дадатку.

Кіраўнік НАК Павел Латушка адзначае, што гэта важная заява, якая яшчэ да вынясення пастановы дасць Міжнароднаму суду ў Гаазе права выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі і абвясціць яго ды іншых прадстаўнікоў рэжыму ў вышук па лініі Інтэрполу.

Вядома, што раней Томаш Віліньскі падаў заяву ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі аб падазрэнні ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы. 

Чытайце таксама:

У Нюрнбергу абмеркавалі план прызнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам. Пра што дамовіліся?

Судан вырашыў выдаць былога дыктатара Амара аль-Башыра суду ў Гаазе

Каментары

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць