Кампанія Panasonic прапанавала супрацоўнікам працаваць чатыры дні на тыдзень
Работнікі японскай кампаніі змогуць у свой дадатковы выходны, калі захочуць, падпрацоўваць у іншым месцы ці займацца валанцёрствам, паведамляе Bloomberg. Але могуць і проста адпачываць.

Акрамя таго, для некаторых спецыялістаў кампанія Panasonic ўвяла магчымасць працаваць з дому.
Кіраўніцтва кампаніі спадзяецца, што дзякуючы новаўвядзенню супрацоўнікі змогуць знайсці баланс паміж працай і асабістым жыццём.
«Магчымасць працаваць чатыры дні на тыдзень дазволіць кампаніям захаваць кваліфікаваных спецыялістаў, якім у адваротным выпадку давялося б пакінуць працу, каб займацца выхаваннем дзяцей або даглядаць за пажылымі бацькамі», — пракаментавалі новаўвядзенне ва ўрадзе Японіі.
Але ўвогуле гэта тэндэнцыя. Ужо каля 8% японскіх кампаній прапануюць супрацоўнікам больш двух выхадных дзён у тыдзень.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары