Грамадства

Метро да «Слуцкага гасцінца» і вада з падземных крыніц: мінскія дэпутаты зацвердзілі планы на пяцігодку

Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы на 2021-2025 гады зацвердзілі дэпутаты Мінгарсавета сёння на чарговай сесіі, піша БелТА.

Паведамляецца, што праект распрацаваны з улікам палажэнняў рэспубліканскай праграмы на пяцігодку і дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнай накіраванасці.

Так сярэдні заробак «бруднымі» да 2025 года павінен скласці 109,1% да ўзроўню 2021 года.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2025 годзе да 2020 павінны вырасці на 22,4% (штогод дадаючы), сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту Мінска — на 54,8%.

Запланаваны ўвод у эксплуатацыю 3 млн квадратных метраў жылля, плануецца развіццё сеткавага бізнэсу ў сферы грамадскага харчавання. Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання па тыпе мультысэрвісных кропак будуць пераважна стварацца на базе буйных гандлёвых цэнтраў. З'явіцца каля ста такіх новых аб'ектаў.

У 2022 годзе на шэрагу вуліц дадаткова ўладкуюць выдзеленыя палосы для грамадскага транспарту. У 2023 годзе плануецца запусціць рух па ўчастку трэцяй лініі метро ад станцыі «Кавальская Слабада» да «Слуцкага гасцінца». Працягнецца пераход на электрычныя экалагічныя віды грамадскага транспарту.

 У дамах заменяць звыш 1,5 тысяч ліфтаў. Таксама паведамляецца, што будзе ажыццёўлены стоадсоткавы перавод на водазабеспячэнне з падземных крыніц.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць