У Іспаніі скончылася вывяржэнне вулкана — яно доўжылася амаль тры месяцы, разбурыўшы тысячы дамоў ФОТА
Цяпер мясцовым трэба будзе ачысціць вуліцы ад тон попелу: ён засыпаў горад цёмна-шэрай заслонай і нават павялічыў плошчу вострава, піша TJ.

Вулкан Кумбрэ-В'еха, які актывізаваўся 19 верасня, амаль канчаткова заснуў. Хаця спецыялісты не выключаюць новай хвалі і рэкамендуюць грамадзянам пачакаць да Калядаў, вулкан ужо некалькі дзён не праяўляе прыкмет актыўнасці.

Паводле інфармацыі газеты Pais, лава пашкодзіла больш за паўтары тысячы дамоў і 73 кіламетры дарог. Яшчэ ў сярэдзіне лістапада навукоўцы звярталі ўвагу на тое, што з-за вялікай колькасці попелу плошча вострава павялічылася на 43 гектары.
Велізарная тэрыторыя Пальмы застаецца засыпанай попелам — пакуль ратавальнікі спрабуюць расчысціць вуліцы і дарогі, на востраў прыбываюць даследчыкі, якія хочуць вывучыць рэдкія пароды, выкінутыя вулканам.
Фатаграфіі горада там часам выглядаюць як кадры з фільма пра постапакаліпсіс.



-
Праз канфлікт з Папам Рымскім Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне
-
У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць
-
Еменскія хусіты выставілі ўльтыматум Трампу: яны пагражаюць закрыць яшчэ адзін ключавы марскі праліў
Каментары