Беглы польскі салдат заявіў, што польскія вайскоўцы «стралялі ў лоб» валанцёрам. Журналіст тлумачыць, што гэта можа значыць
Польскі салдат Эміль Чэчка, які апынуўся ў Беларусі, даў інтэрв’ю БТ. У ім ён расказаў, што нібыта польскія вайскоўцы забівалі валанцёраў, якія хацелі дапамагчы мігрантам. Журналіст Зміцер Гурневіч патлумачыў, што можа стаяць за словамі паляка.
«Фраза «Strzelić w łeb» па-польску азначае літаральна «стрэліць у лоб», але ў простай мове гэта сінонім «ударыць па галаве». Што да адказаў поляка, які не ведае рускай, ён банальна не разумее розніцы паміж «били» і «убивали». Гэтае неразуменне ён паказвае ўсім сваім выразам твару».

Салдат, які ўцёк у Беларусь, заявіў, што польскія вайскоўцы застрэлілі валанцёраў, якія хацелі дапамагчы бежанцам
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары