Грамадства

Гастраномна-местачковы антыпатрыятызм

Паезьдзіўшы па краіне, заўважыў характэрную рэч. Прадукты мясцовых прадпрыемстваў не карыстаюцца ў тым самым мястэчку ці горадзе попытам.

Паезьдзіўшы па краіне, заўважыў характэрную рэч. Прадукты мясцовых прадпрыемстваў не карыстаюцца ў тым самым мястэчку ці горадзе попытам.

Так, берасьцейцы ніколі не купляюць «Савушкіна прадукта». Знаёмыя патлумачылі, што аддаюць перавагу розным невялікім малочным камбінатам з навакольля – Кобрына ці Высокага. Але тая самая прадукцыя Берасьцейскага малочнага камбіната на ўра разыходзіцца ў Менску! Менская ж прадукцыя разьмятаецца ў якіх Баранавічах... Баранавіцкае малако, кефір, кілбаса ды тушонка не карыстаецца на мясцовым рынку попытам, і таму развозіцца ў крамы Менску і Берасьця. У якім Іўі найперш прададуць менскі хлеб, а потым ўжо прыйдзе чарга івейскага. І так паўсюль.

Трапіўшы ў Гародню, пачуў ад сяброў пра добрую берасьцейскую гарэлку. На маё пярэчаньне, што ў Баранавічах і ваколіцах у попыце гарадзенская, бо берасьцейскай шмат падробленай, усе паглядзелі на мяне з недаверам. У іх, як высьветлілася, усё наадварот. Пасьля невялікай дыскусіі за чаркай сышліся на меркаваньні, што ў іншыя гарады развозяць больш якасны прадукт, а рэшта застаецца на мясцовым рынку. Дый санстанцыі найперш цярэбяць прадукцыю зь іншых абласьцёў.

Хай хоць сава, абы з другога сяла, казалі нашы продкі. Але ў нашым выпадку прычына іншая.

Савецкая масавая вытворчасьць прывучыла да нізкай якасьці прадуктаў. І людзі бачаць, як халтураць у іх на вачах – на малаказаводзе, мясакамбінаце, што там мяшаюць у сасіскі. А вось на «Савушкін прадукце» ўсё іначай, думаюць яны, во ў тэлевізары бачылі. А ў Менску тожа пэўна ж усё іначай. Бо то ж Менск…

Нам далёка да Францыі, дзе «apellation d’origine controlee» – «пацьверджанае паходжаньне» – гарантуе якасьць. Там людзі любяць сваё, бо ведаюць яго высокую якасьць. Калі ў нас кожны будзе ганарыцца сваім прадуктам, тады зможам сказаць: так, наша гаспадарка стала на ногі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць