Грамадства

«Вельмі амбіцыйны, хоча трапіць у генералы». Хто такі Віталь Казлоў, голас якога часта трапляе на злівы хакераў

Віталь Казлоў стаў сумнавядомай «зоркай» інтэрнэту, дзякуючы злівам аб'яднання хакераў. Бадай што рэкардсмен па ўжыванні слова «бл***». Голас падобны да Казлова гучыць на аўдыязапісе пра затрыманне Ціханоўскага, Кудзіна, ён ёсць на скандальным абмеркаванні Чамаданавай. Кажуць, што яна сышла з пасады прэс-сакратара менавіта пасля апублічвання гэтага запісу. Былыя калегі расказалі «Нашай Ніве» пра кар'ерны шлях першага намесніка УУС Мінаблвыканкама.

Віталь Казлоў. Фота:mlyn.by. 

Казлоў нарадзіўся ў вёсцы Касмовічы Нясвіжскага раёна ў 1975-м. У міліцыі ён з 1998-га года. Спачатку служыў участковым Кастрычніцкага тады яшчэ РАУСа сталіцы. Там займаўся праблемнай моладдзю, наркаманамі, бяздомнымі. Потым стаў там жа начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх. 

«Казлоў рваўся праявіць сябе падчас разгону пратэстаў летам»

У Кастрычніцкім РУУСе Казлоў даслужыўся да намесніка начальніка. Нашы крыніцы характарызуюць яго як шараговага, нічым не адметнага выканаўцу. Але так было да 2011 года, калі ў Казлова здарыўся кар'ерны ўзлёт.

«Казлоў рваўся праявіць сябе падчас разгону пратэстаў летам 2011-га, зразумеўшы, што гэта шанец запомніцца начальству», — кажуць калегі і ўспамінаюць яго актыўнасць на Прывакзальнай плошчы.

Скрыншот відэа ctv.by.

Па словах нашых суразмоўцаў, пасля гэтых падзей Казлова прызначылі намеснікам начальніка упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама. Гэта быў даволі дзіўны, нетыповы пераход. 

«Казлоў у пэўным сэнсе працаголік. У абласной міліцыі бывалі дні, калі ён працаваў па 12-14 гадзін. Гэта адбівалася на паводзінах: істэрыкі, кіданне на падлогу папер, посуду, гэтая рыса яго характару раздражняла», — успамінае адзін з калег сілавіка. 

«Большая частка прысутных адмовілася нешта браць, а ён гэта падзяліў паміж яшчэ парай чалавек»

«Пасля выбухаў у Мінску ўсе масавыя мерапрыемствы пачалі «рэжыміць». І я прыгадваю, як першы раз убачыў Казлова — на рэжымным суправаджэнні Будслаўскай пілігрымкі. Паставілі рамкі, праз іх праходзілі дзясяткі тысяч вернікаў, у іх забіралі прадметы кшталту нажнічак, ножычкаў, алкаголь таксама.

Забралі з пару дзясяткаў бутэлек віна. Усе адабраныя прадметы мелі быць вернутымі пасля. І вось, віно ніхто забіраць не стаў. І Казлоў кажа ў штабе: ну што, віно сабе забіраем? Мы ажно аселі — як сабе?! — А што, прапануеце выліць?. Ды хоць бы і выліць! Гэта ж не наша.

Фота: krupki.by

Ну, і большая частка прысутных адмовілася нешта браць, а ён гэта падзяліў паміж яшчэ парай чалавек, што пагадзіліся, і сабой. Тады я зразумеў, што ў яго маральная планка моцна зніжаная», — успамінае іншы афіцэр. 

«Зразумеўшы, якія якасці сёння ў цане ў начальства, ён хоча трапіць у генералы»

Пасля выбараў і падзей лета-восені 2020-га ўсе начальнікі міліцыі грамадскай бяспекі сталі першымі намеснікамі кіраўнікоў УУС. Да гэтага было заведзена, што першымі замамі былі начальнікі крымінальнай міліцыі. Такім першым намеснікам стаў і Казлоў.

«Казлоў — вельмі амбіцыйны. Зразумеўшы якія якасці сёння ў цане ў начальства, ён хоча трапіць у генералы. І пакуль яго дарога ідзе роўна», — кажуць яго былыя калегі.

Справа ў тым, што пасада начальніка ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама стала трамплінам адразу для некалькіх дзейных генералаў, у тым ліку для двух міністраў. 

Фота: belta.by

Так, папярэднікам Казлова на гэтай пасадзе з 2007 па 2010 год быў цяперашні міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі. З 2010 па 2011-ты гэтую ж службу ўзначальваў цяперашні міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. А потым з той жа пасады кіраўніком ГУУС Мінгарвыканкама стаў Міхаіл Грыб. 

Цікава, што дачка Казлова цяпер вучыцца на журфаку БДУ, а яе бацька быў у складзе экспертнай камісіі, якая прызнала кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» журналіста Зміцера Лукашука экстрэмісцкай. Казлоў галасаваў «за». 

Чытайце таксама:

«Міністр кажа: спагнанне з мяне, а Гамолу з пасады зняць». У новым зліве сілавікі абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву

«Раз’***** вокны і дастаць яго паказальна». З'явіўся новы зліў пра затрыманне Ціханоўскага

Каментары

Цяпер чытаюць

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах3

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

Два мабільныя аператары не будуць павышаць тарыфы ў 2026 годзе

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў4

За год даляр патаннеў на 16,5 працэнта1

Данія стала першай краінай у Еўропе, якая адмовілася ад дастаўкі папяровых лістоў

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць