Грамадства

На дзяўчыну, якая фатаграфавалася са сцягам ля Вечнага агню ў Мінску, завялі дзве крыміналкі за ролік у TikTok

Дзве крымінальныя справы распачалі ў дачыненні да Марыі за апублікаваны ў TikTok ролік. На запісе яна, накінуўшы на плечы бел-чырвона-белы сцяг, садзіцца на мармуровы пастамент ля Вечнага агню на плошчы Перамогі.

Скрышот відэа МУС

Дзяўчына распавяла, што відэа яна запісала яшчэ летам мінулага года. Ролік павінен быў стаць адным з фрагментаў будучага кліпа на песню «Нас не дагоняць» гурта ТаТу, піша Tut.by.

— Я пішу песні сама, спяваю, танцую. Планавалася, што кліп выйдзе 1 жніўня, яшчэ да выбараў, — распавяла дзяўчына.

У тэрмін завяршыць праект Марыя не паспела: здымкі зрываліся па не залежных ад яе прычынах. У выніку матэрыял усё ж адздымалі, але не змантавалі. Доўгі час неапублікаваная нарэзка ляжала ў архіве, але 25 сакавіка Марыя запосціла два фрагменты ў свой TikTok.

— Я на той момант даўно не чытала навіны. Я даўно ад усяго адпісалася, бо гэта ўсё мяне ўганяла ў дэпрэсію. Я выклала і забылася. У мяне было вельмі шмат працы і моцна загружаная галава была. Я выклала — і праз пяць дзён, калі я збіралася на працу, званок у дзверы. А там: «Добры дзень, мы з Партызанскага РУУС». Паказваюць мне скрыншоты з майго TikTok.

Марыю адвезлі на Акрэсціна. Затрыманне дзяўчыны пракаментавала прэс-служба МУС:

— Паводле яе слоў, яна хацела хайпануць на хвалі пратэснай актыўнасці ў Беларусі. Таксама дзяўчына распавяла, што раней прымала ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, — распавёў першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска, начальнік крымінальнай міліцыі Юры Арлоўскі.

На відэа, якое апублікавала МУС, Марыя сказала, што «раскайваецца» і «нікому такое паўтараць не раіць». У размове з Tut.by дзяўчына патлумачыла свой удзел у здымках сілавікоў тым, што баялася завядзення ў дачыненні да яе крымінальнай справы.

Пасля трох дзён зняволення Марыю выпусцілі, але крымінальную справу ўсё ж распачалі — за здзек з помніка абаронцам Айчыны (ч.2 арт.) Пазней дзяўчыне і дадалі артыкул за хуліганства (ч. 1 арт. 339 КК).

Санкцыя кожнага з артыкулаў прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі. У пачатку мая справа была перададзена пракурору:

— Цяпер я адпачываю. Я думаю так: мне застаўся месяц нармальнага жыцця. Не факт, што будзе ўсё так, як кажа адвакат, які любіць мяне супакойваць. Я цяпер жыву кожны дзень як апошні.

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць