Свет

Супраць Навальнага завялі яшчэ адну крымінальную справу

Следчы камітэт Расіі распачаў новую крымінальную справу ў дачыненні да Аляксея Навальнага — па факце стварэння некамерцыйнай арганізацыі, якая пасягае на асобу і правы грамадзян.

ТАСС

Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Па гэтым артыкуле палітыку пагражае максімальнае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

«Разам з ім падазраванымі праходзяць Леанід Волкаў і Іван Жданаў», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Інфармацыя аб новай крымінальнай справе ў дачыненні да Навальнага, Волкава і Жданава ўтрымліваецца ў матэрыялах іскавай заявы пракуратуры аб прызнанні Фонду барацьбы з карупцыяй экстрэмісцкай арганізацыяй.

Аляксей Навальны знаходзіцца за кратамі з 17 студзеня. Ён быў затрыманы адразу пасля вяртання ў Маскву з Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання ядам групы «Навічок». Навальнаму замянілі ўмоўны тэрмін на рэальны (прыкладна 3,5 года) па справе «Іў Рашэ». З 31 сакавіка па 24 красавіка ён трымаў галадоўку, патрабуючы дапусціць да яго цывільнага доктара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць