Свет

У Італіі выявілі ўстойлівую да вакцын мутацыю каранавіруса

Новая мутацыя каранавіруса — нігерыйскі штам — знойдзеная на поўначы Італіі, у Брэшыі.

Новая мутацыя каранавіруса — нігерыйскі штам — знойдзеная на поўначы Італіі, у Брэшыі. Як паведамляе агенцтва ANSA, прэзідэнт Італьянскага таварыства вірусолагаў і дырэктар мікрабіялагічнай лабараторыі Арнальда Каруза, які заявіў аб яго выяўленні, лічыць, што наяўныя вакцыны могуць быць неэфектыўныя супраць гэтага штаму, піша ТАСС.

«Упершыню ў Італіі мы вылучылі штам (нігерыйскі), адзначаны мутацыямі, супраць якіх цяперашнія вакцыны могуць быць неэфектыўныя», — прыводзіць словы эксперта агенцтва. Пры гэтым падрабязнасцяў пра асаблівасці штаму не падаецца.

У раёне Брэшыі, дастаткова закранутай пандэміяй вясной мінулага года, зноў расце колькасць заражэнняў, што вядзе да ўзмацнення жорсткасці каранцінных мер.

На цяперашні момант брытанскі штам, які лічыцца больш заразным, пераважае на 54-64% у краіне. У пачатку лютага яго пашырэнне сярод інфікаваных было менш за 20%.

Спецыялісты ў Італіі на фоне новага росту колькасці заражэнняў кажуць пра наступ «трэцяй хвалі» пандэміі. Урад прыняў рашэнне зачыняць усе школы і дзіцячыя сады ў «чырвоных» зонах з найбольш неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, дзе на 100 тысяч насельніцтва прыпадае больш за 200-250 інфікаваных. Дагэтуль малодшая школа і дзіцячыя сады працавалі нават ва ўмовах міні-лакдаўну. 

Колькасць інфікаваных ад пачатку пандэміі ў Італіі набліжаецца да 3 млн, больш за 98 тыс. памерлі ад наступстваў каранавіруса. За апошнія суткі колькасць інфікаваных у краіне вырасла на 17 тысяч, смяротных зыходаў — на 343.

Каментары

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць