Грамадства

Мужчыну, які пафарбаваў свой дом каля чыгункі ў БЧБ, пасля «сутак» звольнілі з працы

Жыхара вёскі Алешча Полацкага раёна Анатоля Каханчыка, якога асудзілі на 7 сутак арышту за тое, што ён пафарбаваў свой прыватны дом у колеры БЧБ-сцяга, звольнілі з працы. Мужчына 38 гадоў адпрацаваў на чыгунцы. «Сёння забраў працоўную», — распавёў Tut.by Анатоль. Вясковец кажа, што зафарбоўваць белыя і чырвоныя палосы на сваім жыллі не збіраецца — хоць міліцыя просіць яго аб гэтым.

Дом Анатоля Каханчыка. Фота: Мікалай Шарах.

Нагадаем, жыхара вёскі Алёшча Полацкага раёна Анатоля Каханчыка затрымалі ўвечары 9 лютага. На яго склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) — за тое, што частка яго дома пафарбаваная ў колеры нацыянальнага сцяга.

Мужчына знаходзіўся ў ІЧУ.

11 лютага суддзя суда Полацкага раёна і Полацка Уладзімір Бясецкі абвінаваціў Каханчыка ў незаконным пікетаванні і асудзіў на 7 сутак арышту.

— Учора, 16 лютага, выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання — а сёння мяне звольнілі з працы. Забраў працоўную кніжку. Я адпрацаваў на чыгунцы 38 гадоў, быў брыгадзірам пуці. Звальненне аформілі «по соглашению сторон», — расказаў Каханчык.

Свой дом на вуліцы Чыгуначнай у вёсцы Алёшча мужчына пафарбаваў у БЧБ яшчэ летась, пасля выбараў:

— Адразу, у жніўні, я павесіў на дом бел-чырвона-белы сцяг. А праз некаторы час вывесіў «Пагоню» і пафарбаваў хату. Нашы нацыянальныя герб і сцяг — для мяне святыя сімвалы. Зараз на іх пачаліся асаблівыя ганенні, таму я і вырашыў упрыгожыць гэтай сімволікай хату. Дом добра бачны з чыгункі — ад майго падворка да чыгуначных пуцей не больш за 30−40 метраў. Ад нашай станцыі Алёшча да Полацка — 42 кіламетры.

Узімку ў Алёшчы нешматлюдна — тут пастаянна жывуць чалавек 20. Але ў цёплы час года сюды прыязджае шмат дачнікаў, а таксама грыбнікоў і ягаднікаў. БЧБ-дом, па словах Каханчыка, большасці падабаецца, але ёсць і нядобразычліўцы.

Анатоль кажа, што міліцыя прасіла яго зафарбаваць БЧБ-сцяг на доме:

— Я сказаў: «Не буду!» Супрацоўнікі адказалі: «Значыць, зноў за табой прыедзем і забяром у ізалятар».

Заўтра, 18 лютага, Анатолю споўніцца 62 гады. Мужчына кажа, што працы ў яго вёсцы няма, уладкавацца кудысьці будзе складана. Але не губляе аптымізму:

— Улетку грыбы-ягады пойдуць, не прападу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць