Свет

У Нямеччыне 185 акцёраў і актрыс здзейснілі масавы камінг-аўт

У Нямеччыне 185 акцёраў і актрыс здзейснілі масавы камінг-аўт і паведамілі аб сваёй гомасэксуальнасці, бісэксуальнасці або трансгендарнасці. Заяву і партрэты публікуе выданне Süddeutsche Zeitung.

Маніфест удзельнікаў сумесна з камінг-аўтам апублікаваны на 16 мовах.

«Да гэтага часу мы не маглі адкрыта казаць пра наша прыватнае жыццё, не баючыся наступстваў для нашай кар'еры.

Часта многія з нас сутыкаліся з тым, што агенты па кастынгу, калегі, прадзюсары, рэдактары, рэжысёры і іншыя настойліва рэкамендавалі нам трымаць нашу сэксуальную арыентацыю, ідэнтычнасць і пол у сакрэце, каб не падвяргаць небяспецы кар'еру. Цяпер з гэтым скончана!» — так патлумачылі сваю рашучасць аўтары маніфесту. 

Апроч іншага акцёры і актрысы заклікалі змяніць стаўленне да прадстаўнікоў ЛГБТ і часцей паказваць іх у фільмах: «Ёсць значна больш гісторый і перспектыў, чым перспектывы белага гетэрасэксуальнага сярэдняга класа. Іх з захапленнем глядзяць, імі захапляюцца.

Разнастайнасць даўно стала рэальнасцю ў сучасным нямецкім грамадстве. Але гэты факт да гэтага часу мала адбіваецца ў нашых культурных наратывах. Аднак наша грамадства даўно да гэтага гатова. Гледачы гатовыя».

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць