Меркаванні

Дацэнт канстытуцыйнага права: Варта дадаць у Канстытуцыю яшчэ адзін дзяржаўны сімвал — дэвіз «Жыве Беларусь!»

Дацэнт канстытуцыйнага права Іван Пляхімовіч, аўтар двухтомнага «Каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», выступіў з прапановай — замацаваць у Канстутыцыі яшчэ адзін дзяржаўны сімвал.

«Цяперашняя Канстытуцыя Беларусі, як і канстытуцыі пераважнай большасці дзяржаў, прадугледжвае тры дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб і гімн. Аднак некаторыя краіны маюць яшчэ і іншыя дзяржаўныя сімвалы.

У Францыі няма герба, затое яе Канстытуцыя замацоўвае разам са сцягам і гімнам: дэвіз Рэспублікі — «Свабода, Роўнасць, Братэрства». Гэты сусветна вядомы дэвіз бярэ свой пачатак ад Вялікай французскай рэвалюцыі XVIII ст.;

прынцып Рэспублікі — праўленне народа, паводле волі народа і для народа.

Сімваламі Бразіліі, адпаведна яе Канстытуцыі, з’яўляюцца сцяг, герб, гімн і пячатка.

Іван Пляхімовіч.

Ёсць словы, якія маглі б стацца дзяржаўным сімвалам Беларусі. Іх ведае кожны наш суайчыннік, і замены ім няма: «Жыве Беларусь!». Гэты выраз набыў другое дыханне ў сённяшняй краіне, бо з’яўляецца адным з сімвалаў масавых выступленняў беларусаў», — тлумачыць Іван Пляхімовіч.

«Дэвіз дзяржавы варта ўключыць таксама ў канстытуцыйны тэкст прысягі прэзідэнта, якую ён будзе прыносіць падчас заступлення на пасаду. Афіцыйнае прызнанне дэвізу дзяржавы садзейнічала б развіццю і адзінству беларускай нацыі, умацаванню яе духу, паказвала б усяму свету нашую адметнасць, — перакананы юрыст. — 

Словам «Жыве Беларусь!» ужо больш за 100 гадоў, а іх аўтарства належыць Янку Купалу. У 1905—1907 гг. ён напісаў верш «Гэта крык, што жыве Беларусь», які сканчваецца такімі радкамі:

А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!»

 

Вядомы беларускі юрыст: Права на супраціўленне прыгнёту вынікае з Канстытуцыі, а ў будучыні павінна быць прапісана ў ёй

«Нязручнага» дацэнта Пляхімовіча звольнілі з БДУ

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць