Меркаванні1414

Моўны парытэт у дзеянні

Мастоўскі райвыканкам не плануе рабіць беларускамоўную версію свайго сайта, хоць гэта і прадугледжваецца рэгламентам інфармацыйнага напаўнення афіцыйнай інтэрнэт-старонкі.

Мастоўскі райвыканкам не плануе рабіць беларускамоўную версію свайго сайта, хоць гэта і прадугледжваецца рэгламентам інфармацыйнага напаўнення афіцыйнай інтэрнэт-старонкі.

Старшыня Мастоўскага райвыканкама Аляксей Шафарэвіч у сваім расейскамоўным адказе на беларускамоўны зварот сябра Рады руху «За Свабоду» Алеся Зарэмбюка паведаміў, што асноўнай версіяй афіцыйнага сайту мясцовых уладаў з’яўляецца рускамоўная. Чыноўнік у сваім лісце спасылаецца на нарматыўныя дакументы і кантэнт сайтаў іншых раёнаў Гарадзеншчыны, якія, паводле ягоных слоў, змяшчаюць інфармацыю па-руску.

Паводле Шафарэвіча, рэгламент інфармацыйнага напаўнення афіцыйнай інтэрнэт-старонкі прадугледжвае размяшчэнне інфармацыі па-беларуску і па-ангельску, але пераклад асноўнай (расейскамоўнай) версіі сайта на мову тытульнай нацыі не плануецца.

Такім чынам, спраўджваюцца самыя песімістычныя прагнозы мовазнаўцаў: наданне расейскай мове статуса дзяржаўнай нароўні з беларускай прывяло да выцяснення апошняй не толькі з паўсядзённых стасункаў паміж людзьмі, са сфер адукацыі, навукі, культуры, але нават з афіцыйных дачыненняў дзяржавы і грамадзяніна. Калі чыноўнік не здольны выказаць свае думкі на дзяржаўнай мове, калі суддзя пераносяць разгляд справы з прычыны неразумення мовы тытульнай нацыі, — сітуацыя немагчымая ў любой іншай краіне — у Беларусі выглядае як норма.

Паводле by.milinkevich.org

Каментары14

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі1

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць